Піжма (прыток Пячоры)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Піжма, прыток Пячоры)
Піжма
руск. Пижма
Характарыстыка
Даўжыня
  • 283 км
Басейн 5 470 км²
Расход вады 55 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 64°42′34″ пн. ш. 50°44′54″ у. д.HGЯO
Вусце Пячора
 • Каардынаты 65°24′39″ пн. ш. 52°08′14″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Пячора → Пячорская губа → Баранцава мора → Паўночны Ледавіты акіян

Краіна
Рэгіён Рэспубліка Комі
Код у ДВР 03050300212103000078427
physical
Піжма (прыток Пячоры)
Піжма (прыток Пячоры)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Піжма (руск.: Пи́жма) — рака ў Расіі, у Рэспубліцы Комі, левы прыток ракі Пячора.

Даўжыня — 283 км, плошча вадазбору 5470 км². Расход вады — 55 м³/с, найбольшы — 800 м³/с.

Бярэ пачатак на паўднёвых адгор’ях грады Касмінскі Камень Ціманскага кража ад зліцця дзвюх рэк — Пячорская Піжма і Светлая, паблізу мяжы з Архангельскай вобласцю. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, раскрываецца ў канцы красавіка — пачатку траўня. Жыўленне пераважна снегавое. Суднаходная ў нізоўях.

Найбуйнейшыя прытокі — Вяткіна (левы); Светлая, Умба (правыя).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]