Разважанка
(Пасля перасылкі з Рака Разважанка)
Разважанка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 13 км |
Басейн | 35 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°28′42,60″ пн. ш. 25°19′47,85″ у. д.HGЯO |
Вусце | |
• Каардынаты | 53°34′22,30″ пн. ш. 25°14′16,95″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 4,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Дзятлаўскі раён |
— выток, — вусце |
Разважа́нка, Разважча́нка, Развазча́нка — рака ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Нёман. Даўжыня 13 км[1]. Плошча вадазбору 35 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,2‰. Пачынаецца на схілах Навагрудскага ўзвышша за 1,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Аляксандравічы, ад вёскі Русакі да вёскі Ганчары цячэ сярод лесу, упадае ў Нёман за 0,6 км на поўнач ад вёскі Ганчары. У сутоках з ручаём Барадзінка створана сажалка.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.