Ракутун
Выгляд
(Пасля перасылкі з Рака Ракатун)
| Ракутун | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 20 км |
| Басейн | 112 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | за 2 км на ўсход ад вёскі Ямнае |
| • Каардынаты | 53°07′47,80″ пн. ш. 30°31′21″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Дняпро |
| • Месцазнаходжанне | за 1 км ад вёскі Свержань |
| • Каардынаты | 53°07′44″ пн. ш. 30°18′04,30″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Дняпро |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Гомельская вобласць |
| Раён | Рагачоўскі раён |
|
|
|
Ракуту́н, Рэ́кут, Ро́кут — ручай у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ручая 20 км, плошча вадазбору 112 км². Вадазбор раўнінны. Ручай пачынаецца за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Ямнае, упадае ў Дняпро за 1 км у напрамку на захад ад вёскі Свержань. Рэчышча ручая часткова (паміж аўтамабільнымі дарогамі М8 і Н4547) каналізаванае. Прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў.
Каля ручая населеныя пункты Малашкавічы, Асмолавічы, Серабранка, Свержань.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 295, 403. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 9. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)