Росіца (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Росіца)
Росіца
Характарыстыка
Даўжыня 51 км км
Басейн 279 км²
Расход вады 1,9 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 55°57′56″ пн. ш. 27°34′23″ у. д.HGЯO
Вусце Рака Заходняя Дзвіна
 • Каардынаты 55°47′18″ пн. ш. 27°36′57″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Дзвіна → Рыжскі заліў

Краіна
physical
Росіца (рака)
Росіца (рака)
— выток, — вусце

Ро́сіца — рака ў Латвіі і Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток Заходняй Дзвіны.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Пустыня Краслаўскага раёна (Латвія), вусце на мяжы з Латвіяй за 0,7 км на захад ад вёскі Новае Сяло Верхнядзвінскага раёна. Цячэ ў межах Латгальскага ўзвышша.

Даўжыня 51 км (даўжыня ў межах Беларусі 36 км). Плошча вадазбору 279 км² (у Беларусі каля 150 км²). Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км.

Даліна трапецападобная, яе шырыня 150—200 м, найвялікшая — 1 км каля вёскі Данькі, найменшая — 40 м (ніжэй возера Чорнае). Абалона чаргуецца па берагах (шырыня 20—70 м), каля вёскі Данькі двухбаковая (шырыня 50 м), у вусцевай частцы адсутнічае. Рэчышча на тэрыторыі Латвіі і 1 км на Беларусі каналізаванае, далей умерана звілістае. У басейне ракі азёры Белае, Чорнае, Доўгае, Максімава, Кропы, Вахрамеева.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Росіца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 407. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 10. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]