Рудзея (правы прыток Расты)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рудзея
Характарыстыка
Даўжыня 40 км
Басейн 318 км²
Расход вады 1,8 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне вёска Макоўня
 • Каардынаты 53°59′44,6″ пн. ш. 30°36′20,74″ у. д.HGЯO
Вусце Раста
 • Месцазнаходжанне вёска Цемналессе
 • Вышыня 153,3[1] м
 • Каардынаты 53°50′56,16″ пн. ш. 30°44′00,68″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Раста → Проня → Сож → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Магілёўскі раён, Чавускі раён
physical
Рудзея (правы прыток Расты)
Рудзея (правы прыток Расты)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Рудзе́я, Рудзейка — рака ў Магілёўскім і Чавускім раёнах, правы прыток ракі Раста (басейн Дняпра).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва балцкага паходжання.

Звязана з літоўскім rudas «руды, цёмна-жоўты», raudas «чырванаваты, чырвоны».

Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы тыпу Rudė, Rudesa, Rudija, Rud-upė[2].

На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі гэты ж балцкі корань Rud- з пашыральнікам -g- у назве сожскай ракі Рыдага (< *Raudega), з пашыральнікам -m- — у назвах дняпроўскіх рэк Рудамка, Рудам’я, Рудаманка, дзвінскай ракі Рудамея, ад *Raudama, ад якога і літоўскі гідронім Raudam-ita[3].

Блізкім колерам матываваныя і назвы Сярцея, Сярціслаўка (< *Serteja, *Sertisla), ад sartas «руды, светла-карычневы». Асаблівае засяроджанне такіх «каляровых» рэчак у міжрэччы Дзвіны і Дняпра на захадзе Смаленшчыны, дзе недалёка адна ад адной у Дняпро цякуць Сярцея і Рудамка, а на поўначы ад іх у Дзвіну цякуць Сярцея і Рудамея.

У назве Рудзея пашыральнік -ej-, як у водных назвах Асвея, Мярэя, Вярэя. Пашыральнік -ej- выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (tekėti «цячы» — tekėja «цячэнне»)[4]. Блізкія пашыральнікі -ij-, -uj- у водных назвах Ілія, Бабруя.

Назва значыць «Рудая (рака)», як і назвы тыпу Сярцея.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 40 км. Плошча вадазбору 318 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Макоўня Магілёўскага раёна, вусце ў межах вёскі Цемналессе Чавускага раёна. Асноўны прыток — рака Чарняўка (справа). Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Даліна трапецападобная, шырынёй 0,2—0,5 км, у асобных месцах да 1 км. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах (шырыня 0,1—0,15 км). Рэчышча на працягу 7,9 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй па цячэнню звілістае.

На рацэ вадасховішча Рудзея. Уздоўж ракі населеныя пункты Грыбаны, Макаранцы, Брылі, Гародня, Рудзея і інш.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ліст карты N-35-74. Выданне 1982 г. Архівавана 1 мая 2013.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 281—282.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 205.
  4. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 84.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 428. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 17—18, 36, 42—43. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)