Руднянка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Руднянка)
Jump to navigation Jump to search
Руднянка
Характарыстыка
Даўжыня 19 км
Плошча басейна 110 км²
Басейн Нёман
Басейн рэк Балтыйскае мора
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 52°52′24″ пн. ш. 25°20′22″ у. д.HGЯO
Вусце рака Грыўда
 · Вышыня 144,6 м
 · Каардынаты 52°44′45″ пн. ш. 25°26′26″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Руднянка (Брэсцкая вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Рудня́нкарака ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці і Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Грыўда.

Даўжыня 19 км[1]. Плошча вадазбору 110 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰. Пачынаецца за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Заводны Лес Слонімскага раёна, цячэ сярод лесу, участкамі пойма забалочаная. Упадае ў Грыўду на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Любішчыцы Івацэвіцкага раёна. У сярэднім і ніжнім цячэнні каналізаваная. Асноўны прыток — рака Цулакоўка (справа). Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.