Рыбчанка (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Рыбчанка)
Рыбчанка
Характарыстыка
Даўжыня 30 км
Расход вады 3,9 м³/с
Вадацёк
Выток сутокі Вязынкі і Гуйкі
 • Каардынаты 54°09′40″ пн. ш. 27°14′16″ у. д.HGЯO
Вусце Ілія
 • Каардынаты 54°19′56″ пн. ш. 27°13′25″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Ілія → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
physical
Рыбчанка (рака)
Рыбчанка (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыбча́нка[1] — рака ў Беларусі, у Маладзечанскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці, левы прыток ракі Ілія (басейн Віліі).

Даўжыня ракі 30 км, з іх 26 км у Маладзечанскім раёне[2]. Плошча вадазбору 518 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км.

Утвараецца ад зліцця рэк Вязынка і Гуйка ў гарадскім пасёлку Радашковічы, цячэ пераважна на паўночных схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Ілію за 1,4 км на паўночны захад ад вёскі Беражок.

Асноўныя прытокі: Удра, Канатопка (справа), Бервячанка (злева). Даліна ў верхнім і ніжнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 3—4 км, у сярэднім цячэнні не выражана. Пойма на вялікім працягу двухбаковая (шырыня 0,5—1 км), парасла хмызняком, забалочаная. Рэчышча звілістае, у межах Радашковічаў (1,5 км) каналізаванае, яго шырыня ў межань 15—17 м. У маляўнічай мясціне на рацэ зона адпачынку «Рыбчанка». Каля вёскі Раёўка сажалка плошчай 0,15 км².

Магчымы ператок вады з ракі Баравічанка па канале.

Каля вёскі Удранка на рацэ ў 1980 годзе быў пабудаваны санаторый «Сасновы бор» разам з прылеглым гідрапаркам: фантанамі, каскадамі, 7 выспамі, якія злучаны паміж сабой масткамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Рыбчанка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 487. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Ліст карты N-36-67. Выданне 1981 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]