Савала

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Савала)
Jump to navigation Jump to search
Савала

Савала (руск.: Савала́) — рака ў Варонежскай і Тамбоўскай абласцях Расіі. Даўжыня 285 км. Плошча басейна 7720 км². Выток ракі размешчаны ў Тамбоўскай вобласці, упадае ў раку Хапёр. Працякае па крутой мясцовасці. Рэчышча звілістае. У рацэ водзіцца шмат рыбы — шчупак, акунь, плотка, карась, лешч, сазан. Жыўленне пераважна снегавое.