Свіліца
| Свіліца | |
|---|---|
| Свіліца каля в. Юзафова | |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 55°07′50,3″ пн. ш. 27°54′35,93″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Пліса |
| • Каардынаты | 55°11′57,8″ пн. ш. 27°56′09,82″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 3,1 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Пліса → Мнюта → Дрыса → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
| Раён | Глыбоцкі раён |
|
|
|
Свіліца — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне Заходняй Дзвіны.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Свіла, каля якой працякае рака Свіліца, з’яўляецца назвай-тэрмінам, які можа мець значэнне: драўніна са звілістымі гадавымі кольцамі, стужачныя гліны або траснфармацыя з цвіль — (плесня, водарасці). Цвіль ці свіль — зарастаючае азярцо, якое пакрытае раскай, верхавое балота з зараснікамі сіўца і да т. п.)[1].
А. Ванагас літоўскія гідронімы тыпу Svilė, Svyla выводзіў ад літоўскага svilti «гарэць без полымя, прыгараць; „гарэць“ ад холада»[2]. Далей да індаеўрапейскага *sṷel- «тлець, гарэць»[3]. Значэнне мела быць звязанае з нізкай тэмпературай у рацэ.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 98 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1 ‰.

Пачынаецца за 3 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Падсвілле, упадае ў возера Пліса з захаду за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Юзафова. Прытокі — Агурнёўка і Вараноўка (злева). У басейне Свіліцы азёры Белае, Алаізберг.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.
- Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)