Свіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Свіна)
Jump to navigation Jump to search
Свіна
Характарыстыка
Даўжыня 24 км
Плошча басейна 360 км²
Басейн Заходняя Дзвіна
Басейн рэк Балтыйскае мора
Вадацёк
Выток возера Малое Белае
 · Месцазнаходжанне за 1,5 км ад вёскі Прудок
 · Вышыня 150,5 м
 · Каардынаты 55°40′35,50″ пн. ш. 29°33′51″ у. д.HGЯO
Вусце рака Обаль
 · Месцазнаходжанне за 1,5 км ад вёскі Казьяны
 · Вышыня 136,5 м
 · Каардынаты 55°32′40,68″ пн. ш. 29°29′57,40″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Гарадоцкі раён/Полацкі раён/Шумілінскі раён
Свіна (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Свіна́рака ў Гарадоцкім, Полацкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Обаль (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 360 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,9 м/км. Выцякае з возера Малое Белае за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Прудок Гарадоцкага раёна, цячэ праз возера Ласосна, вусце за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Казьяны Шумілінскага раёна. Цячэ па паўночна-ўсходняй частцы Полацкай нізіны, па лясістай мясцовасці. Рэчышча звілістае. Прымае прытокі з 47 азёр, якія займаюць каля 4[1] % вадазбору. Пад лесам каля 59 %.

У басейне ракі азёры Малое і Вялікае Белае, Навасёлкі, Свіно, Вялікая Восмата, Малая Восмата, Беразінец, Жодзень, Соміна (Бабарыкі), Ласосна, Званае, Гваздок, Датына, Койдзінец, Макеенскае, О́балінец, Строкла, Слінец і інш.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.
  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т. 2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21, 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)