Свінка (прыток Свячанкі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Свінка, прыток Свячанкі)
Jump to navigation Jump to search
Свінка
Характарыстыка
Даўжыня 15 км
Плошча басейна 52 км²
Басейн Свячанка → Ула → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Басейн рэк Атлантычны акіян
Вадацёк
Выток возера Канцовае
 · Месцазнаходжанне за 0,5 км ад вёскі Малая Вядрэнь
 · Каардынаты 54°54′40″ пн. ш. 29°17′59″ у. д.HGЯO
Вусце Свячанка
 · Месцазнаходжанне каля аграгарадка Свяча
 · Каардынаты 55°01′21″ пн. ш. 29°16′50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Чашніцкі раён, Бешанковіцкі раён
Свінка (прыток Свячанкі) (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Сві́нка[1] — рака ў Беларусі, на тэрыторыі Чашніцкага і Бешанковіцкага раёнаў Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Свячанка (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 15 км, з іх 10 км на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна[2]. Плошча вадазбору 52 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4[1] м/км. Выцякае з возера Канцовае[1] за 0,5 км у напрамку на захад ад вёскі Малая Вядрэнь[2]. Цячэ праз азёры Ведрэньскае, Глыбочына, Баярскае, Хоцькаўскае і Запольскае. Упадае ў Свячанку каля паўднёвай ускраіны аграгарадка Свяча.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Свінка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 465.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.) 
  • Ліст карты N-35-47. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.(руск.) 
  • Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]