Рака Сенегал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сенегал
фр.: Fleuve Sénégal
Каля горада Сен-Луі
Каля горада Сен-Луі
Характарыстыка
Басейн Рака Сенегал
Басейн рэк Атлантычны акіян
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Фута-Джалон
 · Каардынаты 13°48′52″ пн. ш. 10°49′49″ з. д. / 13.814444° пн. ш. 10.830278° з. д. (G) (O) (Я)
Вусце Атлантычны акіян
 · Месцазнаходжанне Сен-Луі
 · Вышыня 0 м
 · Каардынаты Каардынаты: 15°58′00″ пн. ш. 16°30′31″ з. д. / 15.966667° пн. ш. 16.508611° з. д. (G) (O) (Я)15°58′00″ пн. ш. 16°30′31″ з. д. / 15.966667° пн. ш. 16.508611° з. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне
Краіна Flag of Mali.svg Малі, Flag of Mauritania.svg Маўрытанія, Flag of Senegal.svg Сенегал
Рака Сенегал (Афрыка)
выток
выток
вусце
вусце
Сенегал на Вікісховішчы
Спадарожнікавы здымак ракі Сенегал

Сенега́л (фр.: Fleuve Sénégal) — рака ў Заходняй Афрыцы, утварае натуральную мяжу паміж дзяржавамі Сенегал і Маўрытанія.

Назва ракі паходзіць ад назвы берберскага племя сенега, якое жыве на яе берагах.

Рака пачынаецца на горным масіве Фута-Джалон пад назвай Бафінг да зліцця з ракой Бакой[1]. Даўжыня ракі — каля 1970 км (1430 км ад вытоку ракі Бафінг[1]). Плошча басейна складае 419 575 (441 000[1])км² і гадавы сцёк вады ў Атлантычны акіян вагаецца ад 5 м³/с (у маі) да 2090—5000 м³/с (у жніўні—верасні). Агульны гадавы сцёк каля 23[1] км³. У верхнім цячэнні на рацэ шмат парогаў і вадаспадаў. Далей рака працякае па раўніннай мясцовасці. Упадае ў Атлантычны акіян, утвараючы дэльту плошчай каля 1500[1] км². У вусці ракі пясчаны востраў (бар), на якім знаходзіцца горад і порт Сен-Луі. Галоўныя прытокі: Фалем, Каракаро і Гаргол. Пясчаны востраў у вусці ракі перашкаджае заходу ў яе акіянічных суднаў. У перыяды разводдзя рака суднаходная на працягу 888 км ад вусця да горада Каес, пасля спаду вады на 283 км (да горада Падор)[1]. На рацэ маюцца ГЭС, яе вада выкарыстоўваецца на арашэнне.

Каля ракі гарады Бафулабэ, Каес, Падор, Матам, Бакель[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 352. — 671 с. с илл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 352. — 671 с. с илл.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]