Случ (прыток Прыпяці)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Случ, прыток Прыпяці)
Перайсці да: рух, знайсці
Случ
У межах Слуцка
У межах Слуцка
Характарыстыка
Даўжыня 197 км
Плошча басейна 5470 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 22,4 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 53°19′45″ пн. ш. 27°34′45″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 · Каардынаты 52°08′18″ пн. ш. 27°31′25″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,24 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць, Гомельская вобласць
Случ (прыток Прыпяці) (Беларусь)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Случ на Вікісховішчы

Случ, Паўночная Случ — рака ў Мінскай, Гомельскай, на мяжы Гомельскай і Брэсцкай абласцей Беларусі, левы прыток Прыпяці.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 197 км[1]. Вадазбор 5470 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 22,4 м³/с. Агульнае падзенне ракі 46,6 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,24 .

Пачынаецца ў межах Капыльскай грады на вышыні 166 м над узроўнем мора за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Крывая Града Слуцкага раёна, цячэ па заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны і па Прыпяцкай нізіне ў межах Салігорскага, Жыткавіцкага і па мяжы Жыткавіцкага і Лунінецкага раёнаў. Вусце за 6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Запроссе Лунінецкага раёна. Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка, заканчваецца ў пачатку мая.

Даліна Случы ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная; шырыня яе 0,5—1,5 км у верхнім, 1,5—2,5 км у сярэднім і ніжнім цячэнні, у вусці пашыраецца да 6 км і зліваецца з далінай Прыпяці. Пойма пераважна двухбаковая, зрэдку чаргуецца па берагах; у вярхоўі яе шырыня 100—400 м, ніжэй 1—1,2 км, у вусці 4—5 км. Вышэй г. п. Старобін на Случы створана Салігорскае вадасховішча, каля вёскі РудняРуднянскае (Рудня).

Рэльеф раўнінны. Лясы і балоты займаюць больш за 70 % плошчы вадазбору. Забалочанасць каля 45 %. Азёрнасць менш за 1 %. Берагі пераважна стромкія або абрывістыя.

Рэчышча ў верхнім цячэнні шырынёй 6—25 м, да Салігорскага вадасховішча на працягу 71 км каналізаванае, ад вадасховішча да вусця ракі Морач мелкае, ніжэй — звілістае (шырыня 20—40 м), свабодна меандруе[2].

Водны рэжым[правіць | правіць зыходнік]

Веснавое разводдзе на ўскраіне Слуцка. 2010

Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка, сканчваецца ў пачатку мая. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 1,8 м у вярхоўі да 2,4 м у нізкай плыні. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 дзён, у нізоўі 3 дні. Каля вёскі Ленін Жыткавіцкага раёна (45 км ад вусця) найбольшы расход вады 576 м³/с (1958), найменшы — 2,16 м³/с (1971). Рэжым ракі вывучаўся на 7 пастах, з якіх пасты ў вёсках Кляпчаны, Ленін дзейнічаюць і ў наш час[3].

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Лакнея, Сівельга, Морач, Жалезніца. Злева: Вясейка, Вялікая Сліва.

Шматлікія меліярацыйныя каналы.

Населеныя пункты на рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Гарады: Слуцк. Гарадскія пасёлкі: Старобін. Вадасховішчы: Салігорскае, Руднянскае.

Зноскі

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»
  2. Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  3. Гідрамэтцэнтар Беларусі(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.