Спанаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Спанаўка)
Jump to navigation Jump to search
Спанаўка
Даўжыня 25 км
Вадазбор 200 км²

Спанаўка, таксама Шпанаўкарака ў Брэсцкім раёне, правы прыток ракі Заходні Буг. У верхнім цячэнні называецца Прырва. Даўжыня 25 кіламетраў. Плошча вадазбору 200 км².

Пачынаецца са старога прыроднага рэчышча каля левага берага канала Прырва за 200 метраў ад моста на аўтадарозе Рагозна-Брадзяцін, за 3 кіламетры на ўсход ад вёскі Рагозна. Цячэ па паўднёва-заходняй частцы Брэсцкага Палесся. Вусце за 2 кіламетры на поўнач ад вёскі Страдзеч. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае.

Прытокі: Серадовая рэчка (левы), ручай Оса (правы).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).