Стрый (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Стрый)
Jump to navigation Jump to search
Стрый
укр. Стрий
Ukraine-Stryi River-3.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 232 км
Басейн 3 060 км²
Расход вады 45,2 м³/с (17-ы км)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Усходнія Карпаты
 • Каардынаты 48°46′49″ пн. ш. 23°16′34″ у. д.HGЯO
Вусце Днестр
 • Месцазнаходжанне у 10 км ад горада Жыдачыва
 • Каардынаты 49°23′49″ пн. ш. 24°12′36″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Днестр → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Львоўская вобласць
Раёны Туркіўскі раён, Сколіўскі раён, Стрыйскі раён, Жыдачыўскі раён
physical
Стрый (рака)
Стрый (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Стрый (укр.: Стрий) — рака ў Львоўскай вобласці Украіны, правы прыток ракі Днестр. Даўжыня 232 км, плошча басейна 3060 км².

Рака бярэ пачатак ва ўсходніх Карпатах, на схіле гары Яварнік (1120,6 метра). Большая частка рэчышча пралягае па вузкай даліне. Упадае ў Днестр у 10 км ад горада Жыдачыў. Галоўны прыток — Опір, таксама прытокі — Крушальніца (правы), Завадка (правы), Вялікая Рэчка (правы), Жыжава (правы), Гуснянка (левы).

Характэрна вясновае разводдзе, летне-восеньскія паводкі (нярэдкія і зімой). Лядовыя з’явы на Стрыю звычайна з лістапада да красавіка, ледастаў працягваецца 2-5 месяцаў. На рацэ пабудавана Завадзіўская ГЭС.

Берага пакрытыя іглічнымі і змяшанымі лясамі, густа заселеныя. На рацэ размешчаны гарады Турка, Стрый, Жыдачыў. Развіты водны турызм.