Рака Сурынам

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Рака Сурынам — адна з галоўных рэк дзяржавы Сурынам. Яе выток размяшчаецца на Гвіянскім нагор'і побач з гарамі Вільгельміна. Даўжыня ракі — 480 км.

На рацэ ёсць некалькі парогаў і плацін, найбуйнейшая з якіх называецца Афабакадам. Вадасховішча Бракапонда падзяляе раку на дзве часткі. Верхняя частка амаль цалкам знаходзіцца ў акрузе Сіпалівіні, а ў ніжнім працягу рака праходзіць па тэрыторыі акругаў Бракапонда, Пара, Камевейне, Ваніка і Парамарыба.

Сурынам працякае праз гарады Пакігрон, Бракапонда, Берг-эн-Дал, Ёдэнсаване, затым дабіраецца да сталіцы Парамарыба, каля горада Ньіў-Амстэрдам зліваецца з ракой Камевейне і пасля гэтага адразу ўпадае ў Атлантычны акіян.

Масты[правіць | правіць зыходнік]

У 2000 годзе прэзідэнтам Сурынама ў Парамарыба быў афіцыйна адкрыты мост імя Жуля Альберта Вейденбоса, які адкрывае доступ да ўсходняй частцы краіны. У 50 км на поўдзень ад Парамарыба раку таксама перасякае драўляны мост.