Таліца (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Таліца)
Таліца
Характарыстыка
Даўжыня
  • 40 км
Басейн 455 км²
Расход вады 2,1 м³/с[1][2]
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Мядзведня
 • Каардынаты 53°04′49,86″ пн. ш. 27°58′26,92″ у. д.HGЯO
Вусце Арэса
 • Месцазнаходжанне каля горада Любань
 • Каардынаты 52°48′52,29″ пн. ш. 28°00′53,71″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Арэса → Пціч → Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Старадарожскі раён, Слуцкі раён, Любанскі раён
physical
Таліца (рака)
Таліца (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Та́ліца[3][4][5] — рака ў Беларусі, у Старадарожскім, Слуцкім і Любанскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Арэса (басейн Прыпяці).

Даўжыня ракі 40 км. Плошча вадазбору 455 км². Сярэдні расход вады ў вусці 2,1 м³/с[4][5]. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км[4][5]. Пачынаецца каля вёскі Мядзведня ў Старадарожскім раёне. Упадае ў Арэсу каля горада Любань. Рэчышча каналізаванае.

Асноўныя прытокі — рэкі Бярозаўка і Няжараўка, Дубнікоўскі канал (правыя).

Каля ракі населеныя пункты Языль, Таль і інш.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Блакітная кніга Беларусі: ЭнцыклапедыяМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. — С. 365. — ISBN 5-85700-133-1
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур — С. 76.
  3. БелЭн 2002.
  4. а б в Блакітная 1994.
  5. а б в ЭПБ 1986.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]