Рака Урал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Урал
башк.: Яйыҡ, каз.: Жайық
Ural river.jpg
Вышыня вытоку 760 м
Вусце Каспійскае мора
Даўжыня 2428 км
Расход вады 400 м³/с
Вадазбор 237 000 км²
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Урал

Урал (да 1775 года — Яік; башк.: Яйыҡ , каз.: Жайық) —— рака ў Башкартастане, Чалябінскай і Арэнбургскай абласцях Расіі і Заходне-Казахстанскай і Атыраускай абласцях Казахстана. Даўжыня 2428 км. Вадазбор 231 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,225 тыс. м³/сек. Пачынаецца на схілах хрыбта Уралтау, да горада Орск цячэ ўздоўж усходніх схілаў Паўднёвага Урала ў вузкай даліне. Ніжэй горада Верхнеўральск набывае рысы раўніннай ракі. Ніжэй горада Магнітагорск цячэ сярод скалістых берагоў, шмат перакатаў. Ад горада Уральск даліна шырокая, шмат прытокаў, старыц і азёр. Упадае ў Каспійскае мора ніжэй горада Атырау, у вусці падзяляецца на 2 рукавы: Яіцкі і Залаты (суднаходны). Галоўныя прытокі: Ор, Ілек (злева), Сакмара (справа). Ледастаў у вярхоўях з пачатку лістапада да пачатку красавіка, у сярэднім і ніжнім цячэнні з канца лістапада да канца сакавіка. Сярэдні гадавы расход вады каля сяла Кушум 322 м³/с, ніжэй памяншаецца (каля горада Атырау 225 м³/с). Каля 80 % сцёку прыпадае на веснавое разводдзе, у час якога рака разліваецца больш чым на 10 км, у дэльце на некалькі дзясяткаў кіламетраў. Выкарыстоўваецца для арашэння ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Вадасховішчы: Верхнеўральскае, Магнітагорскае, Ірыклінскае. Суднаходства ад горада Уральск. На Урале — гарады Верхнеўральск, Магнітагорск, Орск, Наватроіцк, Арэнбург (Расія), Уральск, Атырау (Казахстан)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]