Уса (прыток Бярэзіны)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Уса, прыток Бярэзіны)
Перайсці да: рух, знайсці
Уса
Рака Уса.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 55  км
Плошча басейна 549 км²
Расход вады 3,3 м³/с
Вадацёк
Вусце Бярэзіна
Ухіл ракі 0,7 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць

Уса — рака ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім раёнах Беларусі, правы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра). Даўжыня 55 км. Вадазбор 549 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 .

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Ганутка, Дабрыца. Злева: Лешчынка, Карпілаўка, Бусль.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Выцякае з возера Дзікае ў Чэрвеньскім раёне, вусце за 1,5 км на ўсход ад в. Якшыцы Бярэзінскага раёна. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне.

Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і ніжняй частцы — трапецападобная, шырынёй 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, яе шырыня да 0,2 км, на асобных участках да 1 км. Рэчышча на працягу 9,2 км ад вытоку і 2 км перад вусцем каналізаванае, на астатнім працягу звілістае (шырыня каля 8 м). Берагі ўмерана стромкія, іх вышыня 0,3—1,2 м.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.