Усяжа (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Усяжа)
Jump to navigation Jump to search
Усяжа
Характарыстыка
Даўжыня 45 км
Плошча басейна 473 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 3,2 м³/с
Вадацёк
Выток вадасховішча Астрашыцкі Гарадок
 · Месцазнаходжанне аграгарадок Астрашыцкі Гарадок
 · Каардынаты 54°04′00″ пн. ш. 27°41′30″ у. д.HGЯO
Вусце рака Гайна
 · Месцазнаходжанне за 3 км ад вёскі Юр'ева
 · Каардынаты 54°11′26″ пн. ш. 28°07′28″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Усяжа (рака) (Мінская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Уся́жарака ў Мінскім і Смалявіцкім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Гайна (басейн Дняпра).

Даўжыня 45 км. Плошча вадазбору 473 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці даходзіць да 3,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні складае 1,1 м/км.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

  • Вадасховішчы: Дубраўскае.
  • Населеныя пункты: Астрашыцкі Гарадок, Аношкі, Рудня, Усяжа, Мглё, Прудзішча, Юр'ева і інш[2].

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца з вадасховішча Астрашыцкі Гарадок (Астрашыцкае[2]) у Мінскім раёне (да 1978 года вытокам лічылася рака Вяснянка), вусце за 3 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Юр'ева Смалявіцкага раёна. Цячэ ў вярхоўі па паўднёва-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша, у нізоўі па Верхнебярэзінскай нізіне.

Даліна ў высокай і сярэдняй плыні трапэцападобная (шырыня 0,5—2 км), у нізкай невыразная. Абалона ў высокай і сярэдняй плыні высокая, лугавая, месцамі пад ворывам (шырыня 0,2—1 км), у нізкай амаль поўнасцю асушаная, тарфяністая (шырыня ад 1,5 км да 5 км).

Рэчышча ад вёскі Прылепы Смалявіцкага раёна на працягу 6,1 км дадолу па плыні каналізаванае, на астатнім працягу ўмерана звілістае; шырыня яго 4—7 м, у нізоўі (шырыня 10—25 м) мэандруе. Берагі стромкія (вышыня 1,5—2 м), месцамі абрывістыя (вышыня 3—5 м). У сярэдняй і нізкай плыні рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

У басейне ракі возера Малое.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8 — С. 231.
  2. 2,0 2,1 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 18—19. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 282. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 18—19. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)