Перайсці да зместу

Уша (прыток Нёмана)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Уша, прыток Нёмана)
Уша
Характарыстыка
Даўжыня 105 км
Басейн 1 220 км²
Расход вады 7,3 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля в. Качановічы
 • Каардынаты 53°11′30″ пн. ш. 26°44′17″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
 • Каардынаты 53°34′15″ пн. ш. 26°21′53″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіёны Мінская вобласць, Гродзенская вобласць
Раёны Нясвіжскі раён, Карэліцкі раён
physical
Уша (прыток Нёмана)
Уша (прыток Нёмана)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уша́ — рака ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці і Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток Нёмана.

Даўжыня ракі 105 км. Плошча вадазбору 1220 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Корань Uš- з’яўляецца варыянтам кораня Us-. Абодва аднолькава ад індаеўрапейскага *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2]. Балцкія гідронімы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні, адпаведна назва Уша значыць «Блішчастая (рака)».

Пачынаецца каля заходняй ускраіны вёскі Качановічы Нясвіжскага раёна, упадае ў Нёман на ўсход ад вёскі Ярэмічы Карэліцкага раёна. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Каля Нясвіжа і вёскі Качановічы цячэ праз сажалкі. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Даліна не выражана, схілы забалочаныя. Пойма двухбаковая, забалочаная, шырыня разліву ў ніжнім цячэнні да 2,5 км, у верхнім і сярэднім — ад 100 м да 1 км. Рэчышча на працягу 10,1 км каналізаванае: ад вытоку да сажалкі Дзікая (7,3 км) і за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Еськавічы да вёскі Круты Бераг (2,8 км).

Асноўныя прытокі

[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Пясочная, Міранка.

Злева: Гарадніца, Сноўка, Змейка, Цятранка.

  1. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 282—283.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 86—87.