Хмялінка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Хмялінка)
Хмялінка
Характарыстыка
Даўжыня 15 км
Басейн 59,5 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне на поўдзень ад вёскі Боркі
 • Вышыня каля 153[1] м
 • Каардынаты 53°25′15,50″ пн. ш. 29°41′37″ у. д.HGЯO
Вусце Друць
 • Месцазнаходжанне за 0,4 км ад вёскі Чыгірынка
 • Вышыня каля 142[1] м
 • Каардынаты 53°25′20,20″ пн. ш. 29°51′54,70″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Друць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Кіраўскі раён
physical
Хмялінка
Хмялінка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Хмялі́нка — рака ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 15 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 м/км. Плошча вадазбору 59,5 км². Рака бярэ пачатак у напрамку на поўдзень ад вёскі Боркі ва ўрочышчы Баскаўка[1], упадае ў Друць за 0,4 км на ўсход ад вёскі Чыгірынка, ніжэй Чыгірынскага вадасховішча. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Прытокі — ручаі, у т. л. Граб’е[1].

Каля ракі вёскі Нямкі, Падліпкі, Чыгірынка. Прыкладна за 1 км вышэй вёскі Нямкі на рацэ сажалка.

Зноскі

  1. а б в г Ліст карты N-35-96. Выданне 1981 г. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 255. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 244. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 25. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]