Цьёўрсаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Цьёўрсаў)
Jump to navigation Jump to search
Цьёўрсаў
ісл.: Þjórsá
Tindfjallajökull Sept. 2004.jpg
Вусце Атлантычны акіян
Даўжыня 230 км
Расход вады 390 м³/с
Вадазбор 7530 км²

Цьёўрсаў (ісл.: Þjórsá) — буйнейшая і самая доўгая рака на востраве Ісландыя, цячэ ў паўднёва-заходняй частцы краіны. Мае ледавіковае сілкаванне, максімум стока прыпадае на лета. Бярэ пачатак з ледавіка Хофсёкюдль у цэнтры краіны, упадае ў Атлантычны акіян. Сярэдні расход вады 390 м³/сек; узімку ў верхняй плыні замярзае. У самой Цьёўрсаў ёсць дзве ГЭС — Бурфедль і Султартангі.