Чарніца (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Чарніца)
Чарніца
рус. Черница
Характарыстыка
Даўжыня 74 км
Басейн 775 км²
Расход вады 5 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 55°08′16″ пн. ш. 31°00′40″ у. д.HGЯO
Вусце Лучоса
 • Вышыня 154,1[1] м
 • Каардынаты 54°50′45,43″ пн. ш. 30°34′07,73″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Лучоса
Краіны
physical
выток
выток
вусце
вусце

Чарні́ца — рака ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі і Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лучоса.

Даўжыня ракі складае 74 км, у тым ліку, у межах Беларусі 60 км. Плошча вадазбору 775 км², сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Вадазбор у межах Віцебскага ўзвышша. Густата рачной сеткі 0,48 км/км². Выток Чарніцы знаходзіцца ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці за 1 км на поўдзень ад вёскі Волкі[2] (руск.: Волки).

Даліна Чарніцы ў вярхоўі слабавыразная, ніжэй трапецападобная. Шырыня даліны ад 100 да 400 метраў. Пойма ракі пераважна двухбаковая, шырынёй 100—300 м. Рэчышча шырынёй 5—10 метраў, слабазвілістае. Берагі вышынёй 1—1,5 м у верхнім, 2—3 м у сярэднім і да 7—9 метраў у ніжнім цячэнні.

Асноўныя прытокі: Ціхута, Заальшанка, Мошна. На рацэ вадасховішча і Дабрамыслінская ГЭС. Таксама рака выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм.

Уздоўж ракі знаходзяцца вёскі Дуброўка, Дразды, Пушкі, Дабрамыслі і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]