Чорная (левы прыток Нёмана)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чорнаярака ў Навагрудскім і Лідскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток Нёмана.

Даўжыня — 15 км. Плошча вадазбору 43 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,8 м/км.

Пачынаецца каля вёскі Воркавічы Навагрудскага раёна, цячэ праз лясныя ўрочышчы Лісіныя Норы, Устронь-Боркі, у верхняй частцы па Навагрудскім узвышшы. Упадае ў Нёман за 3 км на паўднёвы захад ад горада Бярозаўка. Рэчышча на працягу 2,8 км перад вусцем каналізаванае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.