Чусавая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Чусавая)
Чусавая
руск.: Чусовая
Максімаўскі камень на рацэ Чусавой
Максімаўскі камень на рацэ Чусавой
Характарыстыка
Даўжыня 592 км
Басейн 47 600 км²
Расход вады 222 м³/с (у 88 км ад вусця)
Вадацёк
Выток Bolshoe Chusovskoe[d]
 • Месцазнаходжанне Вялікае Чусаўское возера
 • Вышыня 399 м
 • Каардынаты 56°09′06″ пн. ш. 60°20′21″ у. д.HGЯO
Вусце Камскае вадасховішча
 • Месцазнаходжанне Чусаўскі заліў
 • Вышыня 108,5 м
 • Каардынаты 58°07′34″ пн. ш. 57°01′11″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Кама

Краіна
Рэгіён Чалябінская вобласць, Свярдлоўская вобласць, Пермскі край
Код у ДВР 10010100512111100010035
physical
Чусавая
Чусавая
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чусава́я (Паўднёвая) — рака на Сярэднім Урале, правы прыток Камы. Працякае па тэрыторыі Чалябінскай, Свярдлоўскай абласцей і Пермскага края Расіі.

Паводле назвы ракі ў Беларусі назвалі адну з пускавых шахтаў стратэгічных ракет.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рака бярэ пачатак на ўсходніх схілах Уральскага хрыбта ў Азіі, перасякае яго і ў асноўным працякае па яго заходніх схілах, у еўрапейскай частцы Расіі, двойчы пераходзячы са Свярдлоўскай вобласці ў Пермскі край.

Выток Чусавой ідзе ад возера Вялікага Чусаўскога і знаходзіцца ў балоцістай мясцовасці на поўначы Чалябінскай вобласці. У верхнім цячэнні каля 150 км рака цячэ па ўсходняму схілу Уральскіх гор. Шырыня рэчышча складае 10-13 м.

У сярэднім цячэнні даліна ракі звужаецца, схілы часта маюць каньёнападобны характар. Прарэзаўшы Перадуральскі краявы прагіб, Чусавая ўтварыла глыбокую даліну сярод асадачных парод палеазоя. У гэтых месцах скалы узвышаюцца над паверхняй вады на 10-115 м, а цячэнне ракі мае ярка выражаны горны характар. Шырыня рэчышча — 120-140 м.

У ніжнім цячэнні пасля выхаду з Уральскіх гор (пасля г. Чусавы рака прымае тыпічна раўнінны характар. Хуткасць цячэння запавольваецца, рэчышча месцамі пашыраецца да 300 м, раку абрамляюць заліўныя лугі, балоты, лісцевыя і мяшаныя лясы.

Рака ўпадае ў Чусаўскі заліў Камскага вадасховішча за 693 км ад вусця Камы, нямнога вышэй з горад Перм.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Вялікі Шышым, Сулём, Мяжавая Качка, Сярэбраная, Сылвіца, Койва, Усьва. Злева: Рэўда, Качка, Лысьва.

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Гарады: Рэўда, Першаўральск, Чусавы.

Гарадскія пасёлкі: Білімбай, Старавуткінск.

Гаспадарчае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Ваўчыхінскае вадасховішча на рацэ Чусавой забяспечвае вадой г. Екацярынбург. У басейне ракі маюцца шматлікія радовішчы карысных выкапняў: жалезная і хромавая руда, золата, плаціна, каменны вугаль. У ніжнім цячэнні (ад г. Чусавы) рака з'яўляецца судаходнай, але не мае вялікага транспартнага значэння.

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Упрыгожваннем Чусавой з'яўляюцца шматлікія скалы (так званыя камяні), якія стаяць у месцах, дзе рака перасякае горныя ланцугі. Маляўнічасць берагоў Чусавой, наяўнасць шматлікіх славутасцяў і шматлікія згадкі пра яе ў мастацкай літаратуры зрабілі яе папулярным турыстычным аб’ектам Уралу.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]