Шаць
(Пасля перасылкі з Рака Шаць)
Jump to navigation
Jump to search
Шаць | |
---|---|
Шаць у Шацку | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 35 км |
Плошча басейна | 293 км² |
Басейн | Пціч → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
Расход вады | 1,82 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
· Каардынаты | 53°28′34″ пн. ш. 27°28′08″ у. д.HGЯO |
Вусце | Пціч |
· Вышыня | 161,8[1] м |
· Каардынаты | 53°28′34″ пн. ш. 27°28′08″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Шаць[2], Шача, Шачка — рака на тэрыторыі Уздзенскага і Пухавіцкага раёнаў Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).
Даўжыня ракі 35 км, з іх 19 км на тэрыторыі Пухавіцкага раёна[3]. Плошча вадазбору 293 км². Сярэдні расход вады ў вусці складае 1,82[2] м³/с. Берагі нізкія і стромкія. Выток каля вёскі Целякова (у напрамку на ўсход ад вёскі Карпілаўка[3]). Упадае ў Шаць за 2 км на ўсход ад вёскі Лучкі (Пухавіцкі раён). Рэчышча Шаці моцна звілістае, каналізаванае ў верхнім і ніжнім цячэнні. Шырыня рэчышча складае 1—3,5 м. Асноўны прыток — Кавалёўка[3] (злева). Каля аграгарадка Шацк на рацэ плаціна і вадасховішча.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-92. Выданне 1979 г.(руск.)
- ↑ 2,0 2,1 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шаць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — С. 398.
- Шаць // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 375.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 26—27. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(руск.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(руск.)
- Шаць на Яндэкс. Картах