Шчыба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Шчыба)
Шчыба
Характарыстыка
Даўжыня 19 км
Басейн 143 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°51′23″ пн. ш. 24°28′59″ у. д.HGЯO
Вусце Зэльвянка
 • Вышыня 147,9 м
 • Каардынаты 52°55′24″ пн. ш. 24°44′33″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Зэльвянка → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Брэсцкая вобласць
physical
Шчыба
Шчыба
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Шчы́ба[1] — рака ў Беларусі, у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці і Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Зэльвянка.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва балцка-яцвяжскага паходжання. Звязана з літоўскім skibti «абтрэпвацца; ірвацца». Семантыка такая ж, як і ў назве Скідзель, якая ад skidyti «разыходзіцца ў бакі; абтрэпвацца». Абедзве паходзяць ад аднаго індаеўрапейскага кораня *skēi- «адразаць, аддзяляць, распорваць» (> *skēi-b-, *skēi-d-)[2].

Водныя назвы, утвораныя ад каранёў з такой семантыкай, пазначалі або азёры з «ірванай» берагавой лініяй (з мноствам заток, што ўразаюцца ў сушу), або рэкі з цячэннем, якое на адносна абмежаваным участку свайго шляху рэзка мяняе кірунак[3]. Вядомыя і балцкія гідронімы, утвораныя ад каранёў з процілеглай семантыкай «сціскання» (Жлобін, Горадзен, Гамея). Возера з такой назвай будзе мець, наадварот, роўную, «гладкую» берагавую лінію.

Як і для назвы Скідзелі, значэнне назвы Шчыба можна прыблізна перадаць як «Шчаціністая (рака)» (у канфігурацыйным сэнсе).

У «яцвяжскім» гідранімічным арэале на поўдні ад Нёмана вылучаецца шэраг бессуфіксальна ўтвораных рачных назваў з сугучным пачаткам асноў Sk- і такой самай структурай гукаскладу: Скупа, *Skara (> Шчара), сюды ж *Skida (> Скідзель). Меркавана яцвяжскія, яны, аднак, вытлумачваюцца па-рознаму.

У беларускай антрапаніміі вядомыя прозвішчы Скіба, Скібар, Скібра (Skib-, -r-)[4].

Водаапісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 19 км, з іх 15 км на тэрыторыі Пружанскага раёна[5]. Плошча вадазбору 143 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 .

Пачынаецца ў лясным урочышчы Хварасцянкі, за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Сабалькі Свіслацкага раёна. Цячэ па паўднёва-ўсходняй ўскраіне Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Зэльвянку на ўсход ад вёскі Зіновічы Пружанскага раёна.

Асноўны прыток — рака Хораўка. Паміж вёскамі Магілёўцы і Асошнікі на рацэ створана сажалка (плошча 0,23 км²).

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 919—922.
  3. В. Н. Топоров. Из индоевропейской этимологии III (1-3) // Исследования по этимологии и семантике. Т. 2: Индоевропейские языки и индоевропеистика. Кн. 1. Москва, 2006. С. 106—107, 119.
  4. М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. Мінск, 1969. С. 378.
  5. Агульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]