Юрузань (рака)
Юрузань | |
Даўжыня | 404 км |
Расход вады | 55 м³/с |
Вадазбор | 7240 км² |
Юрузань — рака ў Башкартастане і Чалябінскай вобласці, левы прыток Уфы (басейн Волгі).
Пачынаецца Юрузань на ўсходнім схіле гары Вуглавы Машак, аднаго з самых высокіх паўднёва-ўральскіх хрыбтоў — Машак на вышыні 964 м над узроўнем мора. Спачатку Юрузань цячэ на паўночны ўсход па вузкай горнай даліне паміж хрыбтамі Машак і Кумардак, па ўрочышчы Юрузанская даліна. Далей, выйшаўшы з горнай цясніны, Юрузань цячэ паміж хрыбтамі Бакты і Зігальга. У сярэднім цячэнні Юрузань выходзіць з гор на раўніну. У ніжнім цячэнні, праразаючы тоўшчу Уфімскага плато, рака ўпадае ў заліў Паўлаўскага вадасховішча на рацэ Уфа.
Па тэрыторыі Чалябінскай вобласці Юрузань працякае праз гарады Юрузань, Трохгорны і Усць-Катаў, зноў на тэрыторыі Башкірыі працякае праз вёскі і пасёлкі і ўпадае ў Паўлаўскае вадасховішча. На Юрузані — курорт Янгантаў.
Сярэдні расход вады каля 55 м³/сек. Ледастаў звычайна з лістапада па красавік.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Юрюзань (река) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юрузань (рака)