Юхнаўка (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Юхнаўка)
Юхнаўка
Характарыстыка
Даўжыня 15 км
Басейн 87,5 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°15′35,40″ пн. ш. 24°36′25″ у. д.HGЯO
Вусце Зэльвянка
 • Каардынаты 53°19′24,20″ пн. ш. 24°45′08″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,7 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Зэльвянка → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Мастоўскі раён
physical
Юхнаўка (рака)
Юхнаўка (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Ю́хнаўка, Раго́зніца — рака ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Зэльвянка (басейн Нёмана). Даўжыня 15 км[1]. Плошча вадазбору 87,5 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,7‰. Пачынаецца за 1 км на ўсход ад вёскі Грыцкі Ваўкавыскага раёна, цячэ па ўсходніх схілах Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Зальвянку за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Боркі. Пойма ад вытоку да вёскі Малая Рагозніца пераважна забалочаная. Рэчышча на працягу 9,5 км (ад вёскі Малая Рагозніца да вусця) каналізаванае. Каля вёскі Вялікая Рагозніца створана сажалка (плошча 0,22 км²). За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Забалацце да вусця па правабярэжжы прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.