Ракета (паравоз)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ракета, паравоз)
Асноўныя даныя
Гады пабудовы 1829
Краіна пабудовы Вялікабрытанія
Завод Robert Stephenson and Company
Усяго пабудавана 1
Дарога Чыгунка Ліверпуль — Манчэстар
Шырыня каляіны 1435 мм
Тэхнічныя даныя
Працоўная маса паравоза 4,32 т
Канструкцыйная хуткасць ~48 км/гадз.
Дыяметр рухальных колаў 1422,4 мм (56")
Дыяметр падтрымных колаў 762 мм (30")
Колькасць цыліндраў 2
Дыяметр цыліндраў 203,2 мм (8")
Ход поршня 419,1 мм (16½")

«Ракета» (англ.: «Rocket») — адзін з першых паравозаў, пабудаваны ў 1829 годзе бацькам і сынам Джорджам і Робертам Стэфенсанамі. Гэта быў першы ў свеце паравоз з трубчастым паравым катлом. У далейшым такая канструкцыя катла стала прымяняцца на ўсіх паравозах, якія выпускаліся.

Вельмі распаўсюджана памылка, што «Ракета» з’яўляецца першым паравозам, аднак на самай справе першы паравоз быў запатэнтаваны яшчэ Рычардам Трэвітыкам у 1804 годзе, гэта значыць на чвэрць стагоддзя раней стэфенсанскай «Ракеты».