Ракетны ўдар па Крывым Рогу 4 красавіка 2025 года
| Ракетны ўдар па Крывым Рогу 4 красавіка 2025 года | |
|---|---|
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Дата | 4 красавіка 2025 |
Ракетны ўдар па Крывым Рогу 4 красавіка 2025 года — ракетная атака, здзейсненая УС РФ, балістычная ракета ўдарыла па густанаселеным жылым мікрараёне ў цэнтры Крывога Рогу (Днепрапятроўская вобласць Украіны). Атака здзейснена ў вячэрні час і прыйшлася на тэрыторыю з жылымі дамамі, побач дзіцячай пляцоўкі і сквера. Праз некалькі гадзін па горадзе таксама нанесены ўдар беспілотнікамі. У выніку загінулі 20 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей, 75 (уключаючы 12 дзяцей) паранены[1][2].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]4 красавіка 2025 года каля 19:00 вечара па мясцовым часе ракета, выпушчаная з боку Расіі, патрапіла ў раён жылой забудовы ў Крывым Рогу. У эпіцэнтры выбуху аказаліся шматпавярховыя дамы, прыватны сектар, рэстаран, дзіцячая пляцоўка і аўтамабільная стаянка. На месцы ўдару не было ваенных аб’ектаў.

Па інфармацыі Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях (ДСНС Украіны), атака разбурала пяць будынкаў, значны ўрон нанесены грамадскай інфраструктуры, аўтамабілям і адукацыйнай установе.
Па версіі УСУ атака здзейснена ракетай Іскандэр-М з касетнай баявой часткай, каб максімізаваць колькасць ахвяр [3].
Пад апоўначы па горадзе нанесены таксама ўдар БПЛА. Узніклі пажары, пашкоджаны рэйкі і кантактная сетка. Загінула 56-гадовая жанчына, яна згарэла ў сваім доме; пацярпелі 7 чалавек[1].
Ахвяры
[правіць | правіць зыходнік]
- Загінулі 20 чалавек, з іх 9 дзяцей[4].
- Паранены 75 чалавек, 12 дзяцей. Паводле звестак кіраўніка абласной адміністрацыі Сяргея Лысака, амаль палова пацярпелых шпіталізаваныя, з іх 17 — у цяжкім стане[1].
- Пашкоджана і разбурана 34 жылыя будынкі, 6 навучальных устаноў, дзіцячая пляцоўка, крамы, пункты грамадскага харчавання[4], дзясяткі аўтамабіляў.
У Крывым Рогу абвешчана трохдзённая жалоба з 7 да 9 красавіка[5].
Версія Расіі
[правіць | правіць зыходнік]Па версіі УС РФ удар нанесены па адным з рэстаранаў у Крывым Рогу (шэраг расійскіх ваенблогераў называў цэллю рэстаран «RoseMarine»), дзе праходзіла «нарада камандзіраў і заходніх інструктараў»[6]. Страты УСУ ад удару, па інфармацыі ведамства, ацэнены як «да 85 вайскоўцаў і афіцэраў замежных дзяржаў, а таксама да 20 адзінак аўтамабільнай тэхнікі»[7].
Расійскім бокам не пададзены доказы сваёй версіі[2]. Як высветліў праект «Сістэма», гэтым днём у рэстаране праходзіў анансаваны раней з’езд работнікаў б’юці-індустрыі, а таксама дзень нараджэння аднаго наведвальніка[8]. Акрамя таго, эпіцэнтр выбуху быў бліжэй да дзіцячай пляцоўкі, чым да рэстарана, які толькі пашкодзіла асколкамі[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Российские военные атаковали Кривой Рог: 19 человек погибли, десятки — получили ранения. BBC (5 красавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2025.
- ↑ а б Смертоносні удари Росії по Кривому Рогу: вже 19 загиблих, серед них 9 дітей (укр.). BBC News Україна (4 красавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2025. Праверана 4 красавіка 2025.
- ↑ Kryvyi Rih: Children among 18 killed in Russian attack on Zelensky's home city (англ.). www.bbc.com (4 красавіка 2025). Праверана 5 красавіка 2025.
- ↑ а б Россия атаковала ракетой жилой квартал в Кривом Роге. Погибли 19 человек, из них девять детей. Вот как выглядят последствия «высокоточного удара» (таким его называет Минобороны РФ). Meduza (5 красавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2025.
- ↑ Война. Тысяча сто тридцать седьмой день. Минобороны РФ объявило об ударе по ресторану в Кривом Роге, где шло «совещание командиров». «Система» выяснила, что за полчаса до атаки в заведении завершился форум индустрии красоты. Meduza (5 красавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2025.
- ↑ а б Удар по Кривому Рогу: 9 убитых детей, Россия говорит о «командирах ВСУ и инструкторах». Что известно к этому часу (руск.). The Insider. Праверана 5 красавіка 2025.
- ↑ Минобороны РФ назвало атаку по Кривому Рогу «высокоточным ударом по совещанию командиров» (руск.). The Insider. Праверана 5 красавіка 2025.
- ↑ «Система»: в ресторане в Кривом Роге, куда «целились» российские военные, проходили форум бьюти-индустрии и день рождения. Радио Азаттык(руск.). Праверана 2025-04-05.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Россия атаковала ракетой жилой квартал в Кривом Роге. Погибли 19 человек, из них девять детей Вот как выглядят последствия «высокоточного удара» (таким его называет Минобороны РФ). Meduza (5 апреля 2025).
- В Кривом Роге из-за российских ракет и дронов погибли 19 человек. Среди них — девять детей. Новая газета Европа (5 красавіка 2025).
- Russians strike Kryvyi Rih — many dead and wounded
- Российские войска ударили по Кривому Рогу: 18 погибших, более 60 раненых