Раксалана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хюрэм Хасекі Султан
Раксалана
Khourrem.jpg
невядомы мастак, XVI стагоддзе
4-я
жонка султана Сулеймана I
1530 — 15 сакавіка 1558
Папярэднік Махідеўран Султан
 
Дзейнасць кансорт
Веравызнанне Грэчаскае праваслаўе і суніты
Нараджэнне 1502
Рагатын або Чамяроўцы, Каралеўства Польскае
Смерць 15 красавіка 1558
Пахаванне
Дынастыя Дынастыя Асманаў
Імя пры нараджэнні Анастасія (альбо Аляксандра) Лісоўская
Бацька Гаўрыла Лісоўскі
Маці Аляксандра Лісоўская
Муж Сулейман I
Дзеці Шэхзадэ Мехмед[d], Міхрымах[d], Селім II, Шэхзадэ Баязід[d] і Шэхзадэ Джыхангір[d]

Хюрэ́м Хасекі́ Султа́н (асман. خرم سلطان‎, турэцк.: Hürrem Haseki Sultan), у Еўропе вядомая як Раксала́на (лац.: Roxolana). Адна з самых вядомых жанчын свету[2]. Сапраўднае імя невядома, паводле літаратурнай традыцыяй — Анастасія (або Алякса́ндра) Лісо́ўская (польск.: Alexandra Lisowska; 1505[3], Рагацін[4], Галіцкая зямля, Рускае ваяводства, або Чамяроўцы[5], Камянецкі павет, Падольскае ваяводства, Каралеўства Польскае — 15 сакавіка 1558[6], Стамбул, Асманская імперыя) — адна з жонак султана Асманскай імперыі Сулеймана I Цудоўнага. Трапіла ў султанскі гарэм пасля таго, як у 1518 або 1520 года была палонена крымскімі татарамі. Як жонка Сулеймана I мела вялікі ўплыў на асманскую палітыку, спрыяла ўзыходу на турэцкі сталец свайго сына Селіма II.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1505 годзе, бо пэўна вядома, што султан быў на 11 гадоў старэйшы за яе[3], а ён нарадзіўся ў 1494 годзе. У крыніцах XVI ст. крыніц пра імя будучай жонкі султана няма, першыя з’яўляюцца толькі ў XIX стагоддзі, называючы яе Анастасіяй, польскі пісьменнік Вацлаў Ржавускі — Аляксандрай[7]. Сучасны ўкраінскі гісторык Уладзімір Грабавецкі лічыць, што сапраўднае імя Раксаланы не захавалася, таму ўмоўна ў XIX стагоддзі даследчыкі назвалі яе Анастасіяй Лісаўскай[8].

Невядома дакладна таксама і месца нараджэння; паводле версіі польскага пісьменніка Самуэля Твардоўскага, які ў 1621 годзе пабываў у Стамбуле, яна паходзіць з сям’і святара з мястэчка Рагатын (цяпер у Івана-Франкоўскай вобласці)[4][9]; паводле версіі польскага паэта Маўрыцыя Гаслаўскага — яна родам з мястэчка Чамяроўцы (цяпер у Хмяльніцкай вобласці)[5][9]. Існуе версія, якая сумяшчае абодва варыянты — нарадзіцца Лісоўская магла ў Чамяроўцах, а вырасла — у Рагаціне, куды пераехаў бацька[10].

Пад час аднаго з набегаў татараў, між 1518 і 1520 гадамі, яна была схоплена ў палон і перапраўленая ў Стамбул. Мажліва, яе абрала Хафса Султан, маці Сулеймана, або ферзь Ібрагім-паша, які пазней і падараваў яе Сулейману[11].

Напачатку наложніца, Раксалана стала вялікім каханнем султана. Сулейман адрасаваў ёй сваю любоўную паэзію. У гарэме, называным Бабус-саадэ, гэта значыць «Брамы раявання», Раксалану назвалі Хюрэм, па-турэцку — «радасная», «усмешлівая»[11][12].

Першы сын Сулеймана і Раксаланы нарадзіўся ў 1521 годзе. Паводле законаў веры, султан мог мець чатыры законныя жонкі і столькі наложніцаў, колькі мог утрымліваць. Анастасія (Аляксандра) Лісоўская ў 1530 годзе стала чацвертай яго жонкай пад імем Хюрэм Султан, султан надаў ёй ранг баш-кадуні — галоўнай (а фактычна — адзінай) жонкі, таксама адмыслова для яе тытул хасекі султан, другі па значнасці ў гарэме пасля валідэ[13].

Па смерці султанавае маці ў 1534 годзе Хюрэм стала загадчыцаю гарэму[11]. Лічыцца, што менавіта яна пасля таго, як у 1541 згарэў Стары палац, загадала збудаваць гарэм пры палацы Тапкапы[11]. Насамрэч жа гарэмнае памяшканне існавала там яшчэ пры Мехмедзе II, Сулейман у 15281529 гадах разбудаваў і аднавіў яго, але жанчыны жылі там рэдка[11]. Пры Раксалане гарэм пераехаў у палац Тапкапы[11].

Раксалана прымала іншаземных паслоў, адказвала на пасланні іншаземных валадароў, уплывовых вяльможаў і мастакоў. У XVI стагоддзі флярэнтыйцы нават змясцілі парадны партрэт Хюрэм, для якога яна пазавала венецыянскаму мастаку, ва ўласнай карціннай галерэі. То быў адзіны жаночы партрэт сярод выяваў барадатых султанаў у цюрбанах[12].

У апошнія гады жыцця Раксалана цяжка хварэла і перайшла жыць з гарэму ў Стары палац. Памерла ў Стамбуле 15 сакавіка 1558[6].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119171538 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. http://miridei.com/sucess-ideas/successful-stories/top10_vliyatelnyh_zhenschinpolitikov_vseh_vremen_i_narodov/
  3. 3,0 3,1 Ясинська Н. Одвічна загадка краси // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 8-11. — С. 11.
  4. 4,0 4,1 Паводле версіі польскага пісьменніка Самуэля Твардоўскага
  5. 5,0 5,1 Паводле версіі польскага паэта Маўрыцыя Гаслаўскага
  6. 6,0 6,1 Рощина Н. Роксолана. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 91.
  7. Рощина Н. Роксолана. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 8.
  8. Гаврилів Б. Документальний портрет Роксолани зберігається в Луврі // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 3-7.
  9. 9,0 9,1 Кочубей Ю. годсолана: доля, образ, символ // Назарук О. Роксоляна. — Харків: Книжковий Клуб «Клуб Сімейного Дозвілля», 2013. — С. 3-19.
  10. Рощина Н. Роксолана. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 7.
  11. 11,0 11,1 11,2 11,3 11,4 11,5 Турянська О. Де бувала «Роксоляна»… // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 12-17. — С. 16.
  12. 12,0 12,1 Полищук А. Наследство Сулеймана Великолепного // Вокруг света. — № 6. — 1997. — С. 42.
  13. Leslie P. Peirce. The Imperial Harem: Women and Sovereignty in the Ottoman Empire. — New York: 1993. — 382 p.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Галенко О. І. Роксолана // Енциклопедія історії України. — Т. 9 (Прил — С). — К.: Наукова думка, 2012. — С. 272—274.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]