Ракшападобныя
| Ракшападобныя | |||||||||||||||||||||||||
| Сіваграк звычайны (Coracias garrulus) | |||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
|
Coraciiformes | |||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||
Ракшападобныя (Coraciiformes) — атрад птушак. Аб'ядноўвае 10 сямействаў, 49 родаў, 194 віды[1] (існуюць іншыя класіфікацыі).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня да 165 см, маса да 4 кг. Апярэнне шчыльнае, яркаафарбаванае, з металічным адлівам. Дзюбы разнастайныя, пераважна доўгія.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках (у т.л. кукабара-рагатуха, птушкі-насарогі і інш.), ва ўмераных шыротах пералётныя. Жывуць у разрэджаных лясах, некаторыя — у саваннах, стэпах, пустынях. Актыўныя днём. Гняздуюцца ў дуплах, расколінах скал, норах; некаторыя віды ўтвараюць калоніі. На Беларусі трапляюцца зімародак звычайны, сіваграк, удод, залацістая шчурка.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі, зімародак — рыбай. Манагамы. Птушанятныя птушкі. Адкладваюць да 10 (звычайна 2 — 6) яец.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Петрыкаў (2001)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Петрыкаў А. Ракшападобныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).