Ракытнэ (Ровенская вобласць)
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Ракытнэ | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Рокитне | |||||
|
|||||
| 51°17′14″ пн. ш. 27°12′37″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Ровенская вобласць | ||||
| Раён | Ракытніўскі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1888 | ||||
| Першая згадка | 1888 | ||||
| ПГТ з | 1940 | ||||
| Вышыня цэнтра | 179 ± 0 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 7000 чалавек (2024) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3635 | ||||
| Паштовы індэкс | 34200 | ||||
| КААТУУ | 5625055100 | ||||
| gska2.rada.gov.ua/pls/z7… | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Ракытнэ[1] ці Ракітна (укр.: Рокитне) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ровенскай вобласці Украіны, цэнтр Ракытніўскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнікненне паселішча прыпадае на час прамысловага ажыўлення 1880-х гг. Да 1922 г. сяло было вядома пад назвай Ахотнікава, што пайшло ад прозвішча ўласніка зямлі, у якога бельгійскі прадпрымальнік габрэйскага паходжання Розенберг у 1888 г. купіў невялікі ўчастак кварцавых пяскоў, прыдатных для шклаварэння, і адкрылі тут прымітыўную гуту.
Штуршком да хуткага развіцця паселішча стала збудаванне ў 1898 г. завода і пракладка ў пачатку 1900 г. чыгуначнага шляху Кіеў-Ковель. Лінія прайшла праз вёску, і тут збудавалі чыгуначную станцыю. Вёска ўваходзіла ў Оўруцкі павет Валынскай губерні. Паводле Рыжскай мірнай дамовы ў 1921 г. вёска адышла да Польшчы.
У 1922 г. паселішча перайменавалі ў Ракітнае, а чыгуначная станцыя стала называцца Ракітнае-Валынскае.
1 кастрычніка 1933 г. горад быў пашыраны за кошт далучэння часткі тэрыторыі гміны Кісорычэ з размешчанымі на ёй казармамі Корпуса памежнай варты. У верасні 1939 г. паселішча ў складзе Заходняй Украіны была далучаная да СССР.
Пасля ўз'яднання Заходняй і Усходняй Украіны праводзілася праца па размежаванні раёнаў, і ў 1940 г. быў утвораны Ракытніўскі раён. Пачалі працаваць першыя дзяржаўныя органы ўлады. У красавіку 1986 г. пасёлак пацярпеў ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і адносіцца да трэцяй катэгорыі населеных пунктаў, якія пацярпелі ад гэтай катастрофы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

