Ракіта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ракіта
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salix acutifolia Willd.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  520741
NCBI  1233969
EOL  10453471
GRIN  t:32673
IPNI  776951
TPL  kew-5001505

Ракіта, Чырвоная вярба, Вярба вастралістая[3], Шалюга[4] (Salix acutifolia) — лістападнае дрэва ці вялікі куст роду вярба сямейства вярбовых.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дрэвы вышынёй да 10—12 м. Крона развесістая, галінкі доўгія, гнуткія, чырвона-бурыя або ярка-чырвоныя з шызым налётам. Лісце вузкаланцэтнае, па краі залозіста-пілаватае, зверху бліскучае, знізу шаравата-зеленаватае. Кветкі ў каташках, плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана пераважна на поўдні Беларусі. Утварае зараснікі на берагах рэк і азёр. Цвіце ў красавіку.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Від Ракіта ўваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).


  яшчэ 36 сямействаў (па Сістэме APG II)   яшчэ больш 500 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Вярба    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Ракіта
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Ракіта хутка расце, непатрабавальная да глебы. Насаджэнні з ракіты выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў, берагоў, адхонаў. Ракіты вырошчваюцца як дэкаратыўныя расліны. З парасткаў плятуць кошыкі, агароджы, кара ўжываецца як дубільнік.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Назва Вярба вастралістая згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]