Ракытніўскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ракытніўскі раён
укр.: Рокитнівський район
 Герб
Rokytnivskyi rayon gerb.png
 Сцяг
Rokytnivskyi rh prapor.png
Краіна

Украіна

Статус

Раён

Уваходзіць у

Ровенская вобласць

Уключае

2 пасялковыя саветы
14 сельскіх саветаў

Адміністрацыйны цэнтр

Ракытнэ

Дата ўтварэння

1940

Афіцыйная мова

украінская

Насельніцтва (2015)

56 276

Шчыльнасць

22,8 чал./км²

Нацыянальны склад

украінцы — 83,6%
беларусы — 15,4%
рускія — 0,4%
палякі — 0,4%.

Плошча

2350 км²

Ракытніўскі раён на карце

Часавы пояс

EET (UTC+2, улетку UTC+3)

КААТЛУ

5625000000

Тэлефонны код

+380-3635

Паштовыя індэксы

34200—34276

Ракытніўскі раён[1] (укр.: Рокитнівський район) — адміністрацыйная адзінка на поўначы Ровенскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Ракытнэ[1] (укр.: Рокитне).

Утвораны ў 1940 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 56276 чалавек, плошча — 2350 км².

Мяжуе на поўначы з Пінскім раёнам Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя паселішчы на тэрыторыі раёна згадваюцца ў апісанні ўласнасці ўкраінскіх магнатаў сярэдзіны 16 стагоддзя. З часу заснавання і да 1922 года паселішча было вядомае як Ахотнікава. Паходжанне гэтай назвы найперш звязвалі з імем уласніка земляў. Новы этап развіцця паселішча пачаўся ў 1888 годзе, калі бельгіец Розэнберг выкупіў невялікую дзялянку з кварцавымі пяскамі ў ваколіцы сяла Ракытнэ. Гэтыя пяскі былі прыдатныя для шкловарэння, а таму тут былі ўсе неабходныя ўмовы стварыць, няхай і прымітыўную, але дзейную гуту. Гэта зрабілася штуршком для хуткага развіцця паселішча, і ў выніку ў 1898 годзе быў заснаваны шклозавод.

У 1900 праз раён была пракладзеная чыгунка КіеўКовель. Каляіна праходзіла праз паселішча, і такім чынам з`явілася чыгуначная станцыя «Ракытнэ» («укр.: Рокитне»), што станоўча сказалася на развіцці прамысловасці ў краі. Паводле Рыжскай мірнай дамовы Ахотнікава адыйшло да Польшчы. Праз год паселішча было перайменаванае ў Ракытнэ, а чыгуначная станцыя атрымала назву Ракытнэ-Валынскэ («укр.: Рокитне-Волинське»).

У верасні 1939 года Ракытнэ ў складзе Заходняй Украіны было далучанае да УССР, а праз год, у студзені 1940 году паселішча зрабілася раённым цэнтрам.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 14 сельскіх саветаў.

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 37 сёлаў.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Ракытніўскі раён з`яўляецца адзіным раёнам ва Украіне, дзе беларусы займаюць другое месца па колькасці насельніцтва (15,4 % згодна з вынікамі Усеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 году)[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Ракытніўскі раён Шаблон:Ровенская вобласць