Ракітніца
Выгляд
Аграгарадок
Ракітніца
|
Ракі́тніца[1] (трансліт.: Rakitnica, руск.: Ракитница) — аграгарадок у Беларусі, у Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ракітніцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 12 км у напрамку на поўдзень ад горада Жабінка, за 20 км ад Брэста, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка, каля аўтамабільнай дарогі Мінск — Брэст[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да 4 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Рагозненскага сельсавета[3], да 6 верасня 2000 года — у склад Пятровіцкага сельсавета. З 2000 года цэнтр Ракітніцкага сельсавета.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2001 год — 600 жыхароў, 205 двароў[2].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Брэсцкае абласное ўпраўленне радыё і тэлебачання. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі.
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Магіла ахвяр фашызму[2]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000246
- Курган Памяці ва ўшанаванне памяці воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[2].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Генадзь Фёдаравіч Фядыніч (нар. 1957) — беларускі палітычны і прафсаюзны дзеяч.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ а б в г БелЭн 2001.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ракітніца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 284. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх