Ралф Уолда Эмерсан
Ралф Уолда Эмерсан | |
---|---|
англ.: Ralph Waldo Emerson | |
Род дзейнасці | філосаф, паэт, пісьменнік, эсэіст, аўтар дзённіка, біёграф, Unitarian pastor, святар, аратар, абаліцыяніст |
Дата нараджэння | 25 мая 1803[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 27 красавіка 1882[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Унітарыянская царква[d] |
Бацька | William Emerson[d] |
Маці | Ruth Haskins[d] |
Жонка | Lidian Jackson Emerson[d] і Ellen Louisa Tucker[d] |
Дзеці | Edith Emerson Forbes[d] і Edward Waldo Emerson[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ралф Уолда Эмерсан[4] , таксама Ральф Уолда Эмерсан (англ.: Ralph Waldo Emerson; 25 мая 1803, Бостан — 27 красавіка 1882, Канкорд) — амерыканскі філосаф, паэт і эсэіст; прадстаўнік амерыканскага рамантызму. Яго погляды зрабілі вялікі ўплыў на развіццё амерыканскай філасофскай і эстэтычнай думкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька яго быў унітарыянскім пастарам, пасля смерці якога сям’я доўга бедавала. У 1821 г. Эмерсан скончыў Гарвард, дзе ён вывучаў тэалогію (1825—29). Па заканчэнні ўніверсітэта прыняў духоўны сан і стаў прапаведнікам унітарыянскай царквы Бостана. Быў ліберальным святаром Новай Англіі, але ў 1832 годзе, з абуджэннем «веры ў душу», пакінуў свой прыход.
У 1832—33 падарожнічаў па Францыі, Італіі, Англіі, дзе сустракаўся з С. Т. Колрыджам, У. Вордсвартам, І. Карлайлам, якія паўплывалі на яго светапогляд. У 1836 прымкнуў да трансцэндэнталістаў, заснаваў філасофска-грамадскі «трансцэндэнтальны клуб». У трактаце «Прырода» («Nature», 1836) сцвярджаў, што прырода — праява Вышэйшай сілы, у якой змешчана мудрасць і прыгажосць, а раўнавага дабра і зла нараджае гармонію, што кіруе светам.
Ажаніўшыся ў 1835, пасяліўся ў Канкорд (Масачусетс), хоць геаграфія яго лектарскіх выступленняў ўжо ўключала Канаду, Каліфорнію, Англію і Францыю. Зарабляў на жыццё чытаннем лекцый і да 1850 набыў міжнародную вядомасць. Час ад часу ён перапісваў свае старыя лекцыі, складаючы з іх зборнікі: «Нарысы» (1844), «Прадстаўнікі чалавецтва» (Representative Men, 1850), «Рысы англійскага жыцця» (English Traits, 1856), «Маральная філасофія» (The Conduct of Life, 1860). У 1846 і 1867 выйшлі кнігі яго вершаў.
Памёр Эмерсан ў Канкордзе 27 красавіка 1882 года. Пасмяротна апублікаваныя яго Дзённікі (Journals, 1909—1914).
Светапогляд
[правіць | правіць зыходнік]У сваёй першай кнізе «Прырода» (Nature, 1836), у гістарычнай прамове «Амерыканскі вучоны» (American Scholar, 1837), у «Звароце да студэнтаў багаслоўскага факультэта» (Address, 1838), а таксама ў нарысе «Аб даверы да сабе» (Self-Reliance, 1841) ён гаварыў з маладымі дысыдэнтамі свайго часу як бы ад іх імя. "Мы пачынаем жыць, — вучыў ён, — толькі тады, калі пачынаем давяраць сваёй унутранай сіле, "я свайго «я», як адзінаму і дастатковаму сродку супраць усіх жахаў «не я». Тое, што завецца чалавечай прыродай, — толькі знешняя абалонка, кароста звычкі, апускаюцца прыроджаныя сілы чалавека ў ненатуральны сон ".
Прапаведаваў ідэі пра асаблівасці амерыканскай культуры, незалежнасць чалавека ад Бога, аб праве і абавязку кожнага ствараць уласную рэлігію. Яго філасофскія погляды грунтаваліся на супрацьпастаўленні з’яў сутнасці рэчаў, сцвярджэннях аб іх духоўнай прыродзе, аб перавазе духоўных пачаткаў над матэрыяльнымі, даступнасці кожнаму чалавеку высокіх каштоўнасцей і ісцін розуму. Агульныя рысы яго філасофіі — спірытуалізм, перакананне ў існаванні духоўнага адзінства свету і напаўненне чалавечай асобы духам божым.
Этыка Эмерсана мае індывідуалістычны характар, накіравана супраць традыцый і аўтарытэтаў, напоўнена верай у прагрэс і магчымасць удасканалення чалавечай асобы. Яго індывідуалізм станоўча паўплываў на развіццё амерыканскага лібералізму. Сацыяльны ідэалам Эмерсана быў утапічны грамадскі парадак, аснова якога — фермерства і рамёствы.
Аўтар зборніка эсэ «Доследы» (1841 і 1844), у т.л. «Пра давер да сябе», у якім сфармуляваў прынцып маральнага самаўдасканалення асобы, і серыі біяграфічных нарысаў «Прадстаўнікі чалавецтва» (1850). У эсэ «Шлях жыцця» (1860), «Грамадства і адзінота» (1870) разглядаў пытанні маральнага ідэалу і эстэтычных каштоўнасцей, у эсэ «Пра літаратурную этыку» (1838), «Літаратура і грамадскія мэты» (1875) выказаў погляды на літаратурную творчасць.
Паэтычная творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар паэтычных зборнікаў «Вершы» (1847), «Майскі дзень і іншыя вершы» (1867), «Парнас. Выбраныя творы» (1876), у якіх асаблівую ўвагу аддаваў паэтычнаму сімвалу, сінтаксічнаму паралелізму, рытміцы.
Некаторыя яго паэмы — «Брама» (Brahma), «Дні» (Days), «Снежная бура» (The Snow-Storm) і «Канкордскі гімн» (Concord Hymn) — увайшлі ў класіку амерыканскай літаратуры.
Зноскі
- ↑ а б Ralph Waldo Emerson // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ralph Waldo Emerson // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.119.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Боўш В. І., Бутырчык Г. М. Эмерсан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Давер да сябе — pawet.net