Рамакрышна
Рамакрышна | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 18 лютага 1836[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 жніўня 1886[1][4][2] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна: | |
Бацька: | Khudiram Chattopadhyay[d][6] |
Маці: | Chandramani Devi[d][6] |
Жонка | Sarada Devi[d] |
![]() |
Рамакры́шна (сапр. Чатэрджы Гададхар; 18.2.1836, Камарпукур, Індыя — 16.8.1886) — індыйскі мысліцель, рэлігійны прапаведнік і грамадскі дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У юнацтве быў індуісцкім жрацом. Імкнуўся аб’яднаць адвайта-веданту Шанкары з вучэннем Рамануджы. Лічыў, што для адраджэння Індыі і ўсяго чалавецтва неабходна адзіная рэлігія; прапаведаваў духоўную роднасць усіх рэлігій. Асабістая яго рэлігійная практыка была звязана з пакланеннем жаночаму боскаму пачатку, цэнтральнаму персанажу індуісцкага пантэона багіні Калі (Вялікай Маці). Паводле Рамакрышны, галоўнае патрабаванне рэлігійнай этыкі — не адмаўленне ад свету, а выкананне сваіх абавязкаў.
Значна паўплываў на ідэалогію індыйскага нацыянальнага руху. У сучаснай Індыі Рамакрышну прыраўноўваюць да святых — да тых, хто пры жыцці дасягнуў духоўнага вызвалення, набыў пазаасобаснае быццё.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Ramakrishna // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Ramakrishna // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Brozović D., Ladan T. Rāmakrišṇa // Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ↑ Ramakrishna // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Рамакришна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ 6,0 6,1 http://www.belurmath.org/sriramakrishna.htm
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рамакрышна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.