Рамана Давыдаўна Вольф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рамана Давыдаўна Вольф
Род дзейнасці:

дзеяч рэвалюцыйнага руху

Дата нараджэння:

12 снежня 1899(1899-12-12) (117 гадоў)

Месца нараджэння:

г. Варшава

Грамадзянства:

1937

Дата смерці:

1937

Рамана Давыдаўна Вольф (польск.: Romana Wolf, псеўданім — Алена Язерская, польск.: Helena Jezierska; 12 снежня 1899, г. Варшава — 1937) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1917. У гады Грамадзянскай вайны сакратар Харкаўскага, Гомельскага падпольнага камітэтаў РКП(б), на падпольнай працы ў тыле войскаў Дзянікіна, з 1919 намеснік начальніка і начальнік палітаддзела дывізіі[1].

У 1920-24 ў РВС Заходняга фронту і ў калегіі ВЧК — ГПУ. З 1924 на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі: сакратар акруговых камітэтаў КПЗБ у Вільні, Беластоку, Брэсце, член ЦК КПЗБ, пазней сакратар Дамброўскага акруговага камітэта Кампартыі Польшчы. У жніўні 1926 за рэвалюцыйную дзейнасць зняволена ў турме на 6 гадоў[1].

У 1932 абраная кандыдатам у члены ЦК Кампартыі Польшчы; са жніўня 1933 г. член Бюро ЦК КПЗБ, яго прадстаўнік пры ЦК КП(б)Б. У 1934 член польскага сакратарыята пры ЦК Кампартыі Францыі(руск.) бел.. З лістапада 1934 года да мая 1935 і ў 1937 кіраўнік краявога сакратарыята ЦК Кампартыі Польшчы. Дэлегат IV канферэнцыі Кампартыі Польшчы (1925), III канферэнцыі КПЗБ (1926), VII кангрэса Камінтэрна(руск.) бел. (1935)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Вольф Романа Давыдовна // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 125. — 737 с.