Раманскі Вергілій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Vergilius Romanus. Аўтарскі партрэт Вергілія. V стагоддзе
Vergilius Romanus. Аўтарскі партрэт Вергілія. V стагоддзе
Раманскі Вергілій
Матэрыял пергамент
Ватыканская апостальская бібліятэка
(інв. Vat. lat. 3867)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раманскі Вергілій, або Vergilius Romanus — манускрыпт з творамі Вяргілія. які змяшчае «Энеіду», «Георгікі» і некаторыя эклогі. Адзін з нешматлікіх захаваных антычных ілюмінаваных рукапісаў, датуецца V стагоддзем. Знаходзіцца ў Ватыканскай бібліятэцы (MS Vat. lat. 3867).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з найстарэйшых і найбольш важных рукапісаў з творамі Вергілія. Памер пергаментных лістоў 332-323 мм на 309 мм. Тэкст напісаны капітальным рустычным пісьмом  (англ.). На старонцы размяшчаецца 18 радкоў. 19 захаваных ілюстрацый, выкананы, па меншай меры, двума ананімнымі мастакамі. Стыль ілюстратараў рукапісу ўяўляе сабой пачатак адыходу ад антычных традыцый адлюстравання чалавека і прасторы.

Першы мастак на лісце folio 1 recto, праілюстраваў Першую эклогу. Пастух, Тыцір, грае на флейце, седзячы пад дрэвам. За яго спіной з-за дрэва выглядаюць тры каровы. За адным пастухом, Мелібеем, таксама намаляваныя жывёлы, якія выглядаюць з-за дрэва. Гэтая мініяцюра яшчэ звязана з антычным выяўленчым мастацтвам. Каровы і козы за дрэвамі — спроба, хоць і не зусім удалая, стварыць уражанне глыбіні прасторы. Драпіроўкі адзення пастухоў перададзена натуральна паказанымі складкамі, іх твары намаляваныя ў тры чвэрці. Мініяцюра, у адрозненне ад астатніх мініяцюр рукапісы, не мае рамкі, як ілюстрацыі ў папірусных скрутках.

Другі мастак у астатніх мініяцюрах дэманструе больш радыкальны адыход ад антычнай традыцыі. Усе ілюстрацыі выкананы ў чырвоных і залатых танах. Мастак, здаецца, не знаёмы з выявай чалавечага цела, і не здольны справіцца са скажэннем поз, як, напрыклад, на фоліа 100 verso, дзе фігура, якая ляжыць, прадстаўлена зусім непераканаўчым чынам. Твары больш не адлюстроўваюцца ў павароце тры чвэрці, а малююцца строга анфас альбо ў профіль. Зморшчыны адзення перададзеныя схематычна, адсутнічае лінія гарызонту, постаці раўнамерна размеркаваны па полі мініяцюры, пазбягаецца іх накладанне адна на адну. Некаторыя мініяцюры, верагодна, выкананы пад уплывам рымскіх мазаік (гл. фоліа 44 verso і 45 recto). Паходжанне манускрыпта з'яўляецца прадметам спрэчак, магчыма, рукапіс быў створаны на тэрыторыі Усходняй Рымскай імперыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі