Раманья

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пейзаж Раманьі

Раманья (Romagna) — гістарычная вобласць у цэнтры Італіі, на паўднёвым усходзе сучаснага рэгіёна Эмілія-Раманья, паўночней Марке. Абмежавана з захаду Апенінамі, з усходу — хвалямі Адрыятыкі.

Паняцце вобласці Раманья (што значыць «рымская») нарадзілася з канфлікту караля лангабардаў Айстульфа з франкскім каралём Піпінам Кароткім за кантроль над Равенай. Лангабарды на працягу 200 гадоў спрабавалі падпарадкаваць сабе «прыморскае пяціграддзе» да поўдня ад Равены, якое складала ў сябе горада Рыміні, Анкона, Фано, Пезара і Сенігалія. Кароль Піпін уціхамірыў лангабардаў, а пяціграддзе ў 755 г. перадаў у кіраванне Папам Рымскім як паўночная мяжа Папскай вобласці.

У Сярэднявеччы гарады Раманьі жылі ўласным палітычным жыццём, балансуючы паміж гвельфамі і гібелінамі і мала лічачыся з воляй Пап. У кожным горадзе меліся ўласныя сіньёры, найбольшай магутнасці з якіх дасягнулі Малатэста — кіраўнікі Рыміні. Пры Папе Аляксандры VI яго сын Чэзарэ Борджа ўціхамірыў гарады Раманьі і падпарадкаваў усю вобласць бацьку, завошта быў узнагароджаны тытулам герцага Раманьі. Незалежнасць захавала толькі рэспубліка Сан-Марына.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]