Перайсці да зместу

Раман Адзяжыньскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Адзяжыньскі
польск.: Roman Odzierzyński
Нараджэнне 28 лютага 1892(1892-02-28)
Смерць 9 ліпеня 1975(1975-07-09) (83 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва
Адукацыя
Званне палкоўнік і брыгадны генерал
Бітвы
Узнагароды
камандор ордэна Брытанскай імперыі камандор ордэна «Легіён Пашаны» Silver Military Merit Medal Bronze Military Merit Medal залаты крыж ордэна Virtuti Militari сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari крыж Незалежнасці кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы Крыж Храбрых медаль Незалежнасці залаты крыж Заслугі War Merit Cross (Italy) Mobilization Cross 1912/13 Вайсковы крыж Карла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раман Адзяжыньскі (польск.: Roman Władysław Odzierzyński; 28 лютага 1892, Львоў — 9 ліпеня 1975, Лондан) — польскі ваенны і палітычны дзеяч, генерал, юрыст, кіраўнік урада Польшчы ў выгнанні.

Вывучаў права і паліталогію ў Львоўскім універсітэце. У 1919 годзе стаў доктарам права. З 1910 года служыў у аўстра-венгерскай арміі, скончыў афіцэрскую артылерыйскую школу. Атрымаў званне лейтэнанта (1914) і падпаручніка (1916). З 1918 года — у Войску польскім у званні капітана. Удзельнік савецка-польскай вайны. Пазней зрабіў паспяховую ваенную кар’еру, стаўшы ў 1935 годзе камендантам артылерыйскай школы ў Торуні. Удзельнічаў у абароне Варшавы ў 1939 годзе, але пасля паразы і акупацыі краіны быў вымушаны эміграваць у Румынію, затым у Францыю і Вялікабрытанію, дзе камандаваў артылерыяй ў брытанскіх ваенныя аперацыі, у тым ліку ў Іраку. Пасля вайны вярнуўся ў Вялікабрытанію, дзе працаваў міністрам абароны і міністрам унутраных спраў ва ўрадзе Польшчы ў выгнанні. У 1950 годзе змяніў Тадэвуша Тамашэўскага на пасадзе прэм’ер-міністра ў выгнанні. У 19661968 гадах быў сябрам «Рады трох» — органа, які выконваў абавязкі прэзідэнта Польшчы ў выгнанні.

Зноскі