Раман Андрэевіч Грыбоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Раман Грыбоўскі
Поўнае імя Раман Андрэевіч Грыбоўскі
Нарадзіўся 17 ліпеня 1995(1995-07-17)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 183 см
Вага 84 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
  Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2015 Беларусь Белшына (Бабруйск) 7 (0)
2016 Беларусь Дняпро (Магілёў) 23 (2)
2017 Беларусь Ліда 27 (8)
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 26 (5)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 17 (6)
2020 Беларусь Мінск 27 (6)
2021— Беларусь Нёман (Гродна) 22 (7)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 лютага 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 красавіка 2015

Раман Грыбоўскі (нар. 17 ліпеня 1995, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у родным Магілёве, пазней вучыўся ў мінскім РДВАР. З 2012 года выступаў за дубль «Белшыны». 5 ліпеня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчан, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне ў матчы супраць «Слуцка» (0:1).

У сезоне 2015 працягваў выступаць за дубль, але стаў часцей з’яўляцца ў асноўным складзе, шэсць разоў выйшаў на замену ў матчах Вышэйшай лігі.

З лютага 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры». 11 сакавіка 2016 года падпісаў кантракт з клубам[3]. Па выніках сезона 2016 дапамог магіляўчанам вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2017 года стала вядома, што Грыбоўскі пакідае «Дняпро»[4].

У лютым 2017 года праходзіў прагляд у «Нафтане», але не падышоў[5]. У сакавіку прыбыў у стан «Ліды» і неўзабаве падпісаў кантракт[6]. Па выніках сезона 2017 з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У студзені 2018 года накіраваўся на прагляд у мінскі «Прамень». У лютым 2018 года пакінуў «Ліду»[7] і пазней падпісаў кантракт са сталічным клубам[8]. Замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка мінчан, з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Пачынаў сезон 2019 у аснове магіляўчан, аднак у красавіку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў ліпені. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе, але не выратаваў каманду ад вылету з Вышэйшай лігі.

У студзені 2020 года праходзіў прагляд у казахстанскім клубе «Кызыл-Жар», аднак бакі не дамовіліся аб умовах[9]. У лютым стаў трэніравацца з «Мінскам» і неўзабаве падпісаў кантракт[10]. У сезоне 2020 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе мінчан.

У студзені 2021 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком каманды[11]. У пачатку сезона 2021 з-за траўм не меў трывалага месца ў аснове, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе, з 7 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Нёмана» ў сезоне. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам[12].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2011—2012 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Белшына Беларусь 17 1
2014 Д1 Белшына Беларусь 1 0
2015 Д1 Белшына Беларусь 6 0
2016 Д2 Дняпро Беларусь 23 2
2017 Д2 Ліда Беларусь 27 8
2018 Д1 Прамень Беларусь 26 5
2019 Д1 Дняпро Беларусь 17 6
2020 Д1 Мінск Беларусь 27 6
2021 Д1 Нёман Беларусь 22 7

Зноскі