Раман Барысавіч Лакціёнаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Футбол
Раман Лакціёнаў
Roman Loktionov1.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Раман Барысавіч Лакціёнаў
Нарадзіўся 18 кастрычніка 1986(1986-10-18)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 184 см
Вага 80 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Крэмінь
Пасада в. а. галоўнага трэнера
Маладзёжныя клубы
2001—2004 Украіна Крышталь (Александрыя)
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2006 Украіна МФК Александрыя 30 (3)
2007—2008 Украіна Крэмінь (Крэмэнчук) 52 (21)
2008—2010 Украіна Ворскла (Палтава) 7 (0)
2009—2010   Украіна Александрыя 20 (2)
2010—2013 Украіна Сталь (Алчэўск) 86 (19)
2013—2014 Украіна Александрыя 17 (0)
2014 Украіна Сталь (Алчэўск) 17 (5)
2015—2016 Украіна Зорка (Крапыўныцкы) 42 (9)
2017 Беларусь Нёман (Гродна) 13 (3)
2017 Украіна Інгулец (Пэтровэ) 10 (2)
2018 Украіна Чаркашчына-Акадэмія 27 (11)
2019 Украіна Крэмінь (Крэмэнчук) 16 (4)
2020 Украіна ЛНЗ-Лэбэдын 6 (2)
Трэнерская кар’ера
2021 Украіна Крэмінь (Крэмэнчук) трэнер
2021— Украіна Крэмінь (Крэмэнчук) в. а.
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 верасня 2022.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раман Лакціёнаў (нар. 18 кастрычніка 1986, Александрыя, Украіна) — украінскі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера крэмэнчуцкага «Крэміня».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец александрыйскага футбола, на юнацкім узроўні гуляў за мясцовы «Крышталь». У 2004 годзе, калі «Крышталь» выставіў каманду ў Другую лігу пад назвай МФК «Александрыя», пачаў гуляць за яе. У 2006 годзе каманда знялася з турніру, і Лакціёнаў у якасці свабоднага агента пакінуў клуб. З 2006 па 2008 выступаў у Другой лізе за крэмэнчуцкі «Крэмінь», у складзе якога стаў адным з найлепшых бамбардзіраў, забіўшы 21 гол у 52 матчах.

У ліпені 2008 года перайшоў у палтаўскую «Ворсклу», і 18 ліпеня дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы з «Харкавам» (0:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. За палтаўскі клуб у сезоне 2008/09 правёў толькі 8 матчаў у чэмпіянаце і 3 матчы ў Кубку Украіны, які здолеў выйграць разам з камандай, выйшаўшы на замену ў фінальным матчы з данецкім «Шахцёрам» (1:0). Не замацаваўшыся ў аснове палтаўчан, улетку 2009 года быў аддадзены ў арэнду першалігавай «Александрыі».

Улетку 2010 года перайшоў у алчэўскую «Сталь», дзе стаў трывалым іграком асновы. У сезоне 2012/13 дапамог камандзе заваяваць пуцёўку ў Прэм’ер-лігу, забіўшы 10 галоў у чэмпіянаце. Аднак, «Сталь» з-за фінансавых праблем адмовілася ад удзелу ў элітным дывізіёне, і Лакціёнаў перайшоў у «Александрыю», аднак праз год вярнуўся ў «Сталь». У студзені 2015 года падпісаў кантракт з крапыўныцкай «Зоркай». Разам з «Зоркай» атрымаў перамогу ў Першай лізе 2015/16, аднак у Прэм’ер-лізе страціў месца ў асноўным складзе. У студзені 2017 года пакінуў каманду.

У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Нёман» і ў сакавіку падпісаў кантракт[2]. Пачынаў сезон 2017 асноўным нападнікам «Нёмана», аднак пазней страціў месца ў складзе і стаў выступаць за дубль. У жніўні 2017 года кантракт з гродзенскім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[3].

Неўзабаве пасля зыходу з «Нёмана» стаў іграком клуба ўкраінскай Першай лігі «Інгулец»[4], а ў студзені 2018 года перайшоў у «Чаркаскі Дняпро»[5]. У ліпені 2018 года «Чаркаскі Дняпро» пасля вылету ў Другую лігу пераехаў у Білазір’я і змяніў назву на «Чаркашчына-Акадэмія».

У сакавіку 2019 года зноў далучыўся да крэмэнчуцкага «Крэміня». У верасні 2019 года быў пераведзены ў моладзевую каманду «Крэміня», дзе стаў гуляючым трэнерам. У пачатку 2020 года стаў іграком аматарскага клуба «ЛНЗ-Лэбэдын».

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2019 года пачаў трэнерскую кар’еру, узначаліўшы «Крэмінь-Юніёр». У 2021 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды «Крэміня», а ў кастрычніку стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Украіна Уладальнік Кубка Украіны: 2009
  • Украіна Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2015/16
  • Украіна Пераможца Другой лігі чэмпіянату Украіны: 2018/19

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]