Раман Леанідавіч Волкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Раман Волкаў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Раман Волкаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Раман Леанідавіч Волкаў
Нарадзіўся 8 студзеня 1987(1987-01-08)[1] (33 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2004 — 2005 Беларусь Лакаматыў (Мінск) 16 (3)
2006 — 2009 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 12 (1)
2008   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 10 (1)
2009   Беларусь Белшына (Бабруйск) 13 (4)
2009   Беларусь Славія-Мазыр 14 (9)
2010 Беларусь Хваля (Пінск) 28 (12)
2011 — 2012 Беларусь Славія-Мазыр 57 (22)
2013 Беларусь Мінск 11 (0)
2013 Беларусь Славія-Мазыр 13 (3)
2014 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 15 (6)
2014 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 10 (1)
2015 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 18 (8)
2016 — 2017 Беларусь Віцебск 50 (11)
2018 Беларусь Гомель 25 (3)
2019 Беларусь Гарадзея 21 (2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 снежня 2019.


Раман Волкаў (нар. 8 студзеня 1987, Наваполацк) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец наваполацкага футбола, у юнацкім узросце апынуўся ў мінскім «Лакаматыве», пазней трапіў у «Нафтан». Не замацаваўся ў асноўным складзе наваполацкага клуба, таму аддаваўся ў арэнды. Гуляючы ў арэндзе за мазырскую «Славію» ў 2009 годзе, выратаваў гэты клуб ад вылету з Першай лігі, забіўшы вырашальны мяч у дадатковым матчы супраць «Спартака».

У 2011 годзе паўторна апынуўся ў мазырскім клубе, якому дапамог трапіць у Вышэйшую лігу. У 2012 годзе стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату (11 галоў).

У снежні 2012 года перайшоў у «Мінск»[2], але не замацаваўся ў асноўным складзе і ў ліпені 2013 года вярнуўся ў «Славію»[3]. У «Славіі» хутка вярнуў сабе месца ў асноўным складзе.

Па выніках сезона 2013 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе. Раман, пакінуўшы мазырскі клуб, спрабаваў замацавацца ў складзе дэбютанта Вышэйшай лігі «Слуцка», але ў сакавіку 2014 года слуцкі клуб развітаўся з нападнікам, і неўзабаве Волкаў перайшоў у «Іслач»[4][5].

У складзе «Іслачы» трывала гуляў у аснове, забіў 6 галоў. У ліпені 2014 года пакінуў клуб у сувязі з заканчэннем кантракта[6] і ў жніўні далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта»[7]. У складзе мікашэвіцкага клуба стаў пераможцам Першай лігі 2014. У студзені 2015 года пакінуў «Граніт»[8].

У сакавіку 2015 пасля прагляду стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[9]. Пачынаў сезон, пераважна выходзячы на замену, а пасля зыходу ўлетку з каманды Вадзіма Дземідовіча замяніў яго на пазіцыі асноўнага нападніка, у выніку з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне.

У лютым 2016 года праходзіў прагляд у тульскім «Арсенале», але не падышоў расійскаму клубу[10]. У выніку, падпісаў кантракт з «Віцебскам»[11]. У складзе «Віцебска» хутка стаў асноўным нападнікам, з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог ёй заняць шостае месца ў Вышэйшай лізе. Сезон 2017 таксама пачынаў у стартавым складзе, але пазней стаў часцей выхадзіць на замену. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[12].

У студзені 2018 года далучыўся да «Гомеля» і неўзабаве падпісаў кантракт[13]. У першай палове сезона 2018 часцей выхадзіў на замену, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе.

У студзені 2019 года перайшоў у «Гарадзею»[14]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе гарадзейцаў, аднак пазней стаў звычайна выхадзіць на замену, прыцягваўся да дубля. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[15].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]