Раман Мікалаевіч Юзапчук
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Раман Мікалаевіч Юзапчук | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
24 ліпеня 1997[1][2] (25 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 171 см | ||||||||||||||||||
Вага | 64 кг[3] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 25 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Раман Юзапчук (нар. 24 ліпеня 1997, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Тарпеда» з Масквы і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў займацца футболам у магілёўскай СДЮШАР-7, аднак у юнацкім узросце перабраўся ў мінскае «Дынама». У 2014 годзе пачаў выступаць за дубль мінчан, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У сезоне 2015 гуляў у Першай лізе за «Бярозу-2010». Па заканчэнні сезона бярозаўскі клуб спыніў існаванне, і Раман вярнуўся ў Мінск, дзе зноў стаў выступаць за дубль. Часам прыцягваўся да трэніровак з асноўнай камандай, аднак так і не згуляў за яе.
У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскае «Дынама»[4] і неўзабаве перайшоў у «Дынама» з Брэста[5]. У другой палове 2017 года гуляў за дубль, часам з’яўляўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе. Да сезона 2018 рыхтаваўся разам з асновай дынамаўцаў. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 2 мая 2018 года ў паўфінальным матчы Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Дняпра» (4:1), адзначыўся ў гэтай сустрэчы дублем. 12 мая дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Віцебска» (3:1), правёў на полі першы тайм і на 9-й хвіліне адкрыў лік у сустрэчы. У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе. У сезоне 2019 года звычайна выкарыстоўваўся для ратацыі, выходзячы на замену.
У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да ліпеня 2022 года[6]. У сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе «Дынама», стаў выкарыстоўвацца звычайна на пазіцыі абаронцы.
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[7]. Быў трывалым іграком стартавага складу брэсцкай каманды.
У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як клуб зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў двухгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог «Шахцёру» стаць чэмпіёнам Беларусі.
У лютым 2023 года перайшоў у маскоўскае «Тарпеда»[9].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, у тым ліку адзначыўся дублем у матчы з Бельгіяй (2:2).
26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4).
26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (2): 2019, 2022
Уладальнік Кубка Беларусі: 2018
Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2019, 2020
У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | дубль | Дынама (Мінск) | ![]() |
22 | 3 |
2015 | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() |
21 | 2 |
2016 | дубль | Дынама (Мінск) | ![]() |
26 | 3 |
2017 (1) | дубль | Дынама (Мінск) | ![]() |
11 | 3 |
2017 (2) | дубль | Дынама (Брэст) | ![]() |
14 | 4 |
2018 | Д1 | Дынама (Брэст) | ![]() |
17 | 2 |
2019 | Д1 | Дынама (Брэст) | ![]() |
15 | 1 |
2020 | Д1 | Дынама (Брэст) | ![]() |
24 | 1 |
2021 | Д1 | Рух | ![]() |
29 | 0 |
2022 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
24 | 0 |
Зноскі
- ↑ Roman Yuzepchuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Roman Yuzepchuk // FBref.com
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/roman_yuzepchuck/
- ↑ Минское "Динамо" вернула из аренды Карповича и расторгло контракт с Юзепчуком
- ↑ Роман Юзепчук и черногорец из второго дивизиона Таиланда Александр Вуячич стали игроками брестского "Динамо"
- ↑ Юзепчук подписал новый контракт с брестским "Динамо"
- ↑ Роман Юзепучук стал игроком "Руха"
- ↑ "Шахтер" объявил о подписании Юзепчука
- ↑ Футбол. Роман Юзепчук стал игроком московского "Торпедо" (руск.). pressball.by (3 лютага 2023). Праверана 3 лютага 2023.
- Нарадзіліся 24 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Бяроза-2010
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Рух Брэст
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Тарпеда Масква