Раман Міхайлавіч Цымбераў
| Раман Міхайлавіч Цымбераў | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1981 (44 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Альма-матар |
|
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, выдавец, гандляр кнігамі |
Раман Міхайлавіч Цымбераў (нар. 8 чэрвеня 1981, Ейск, Краснадарскі край) — беларускі паэт, выдавец і кнігагандляр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 чэрвеня 1981 года ў Ейску, практычна з нараджэння жыве ў Мінску[1]. Скончыў Мінскі інстытут кіравання (2002)[2] па спецыяльнасці «таваразнавец, эканаміст-менеджар»[3]. У 2008 годзе абараніў ступень магістра па эканоміцы[1]. Тэматыка навуковых публікацый: кіраванне вытворчасцю, канкурэнтаздольнасць, прадпрымальніцкая дзейнасць на прадпрыемстве[2]. Сумяшчаў камерцыйную дзейнасць з выкладаннем, працаваў выкладчыкам у каледжы і ўніверсітэце[1].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]З 2001 года працуе як індывідуальны прадпрымальнік у сферы кніжнага гандлю[1]. Уладальнік электроннай крамы мастацкай і гістарычнай літаратуры Kniger.by[4]. Адміністратар сайта для аматараў гістарычнай літаратуры «Імперыя гісторыі. Гістарычны клуб Беларусі»[2].
Як выдавец і рэдактар, курыруе кніжную серыю «Такая гісторыя», у якой да студзеня 2024 года выйшла каля 20 выданняў, прысвечаных гісторыі Беларусі і ваеннай гісторыі[3][1]. У 2025 годзе пачаў серыю кніг для дзяцей «Ветрачок»[5].
Сярод значных кніг, выданых Цымберавым: «Минский тюремный замок» Дзмітрыя Дразда, «Гарачы парафін» Вінцэся Мудрова, «Купала і Колас жартуюць» Паўла Каралёва, збор твораў Кастуся Севярынца, дзіцячая кніга «Дзедавы казкі» Дзеда Янкеля (Ігара Гайкевіча)[4].
24 студзеня 2024 года Міністэрства інфармацыі Беларусі прыпыніла на месяц дзеянне пасведчання Рамана Цымберава на права выпуску друкаваных выданняў[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар вершаў на беларускай і рускай мовах[1]. Выйшла чатыры зборнікі паэзіі Рамана Цымберава — «Мышыны кароль» (2006), «Гісторыя хваробы» (2011), «Трэці сшытак» (2017), «На улицах Вавилона. Куретская стража» (2021)[1]. «На улицах Вавилона. Куретская стража» — двухбаковы зборнік (кніжка-перакрутка), змяшчае вершы 2015—2018 гадоў[3].
У суаўтарстве з дачкой Эміліяй выдаў зборнік вершаў для дзяцей «Рознакаляровыя сьняжынкі»[3].
Даследчыкі адзначаюць, што Цымбраў, які паходзіць з іншага моўнага і геаграфічнага асяроддзя, арганічна далучыўся да сучаснага беларускага літаратурнага працэсу[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё Цымбераў Раман Міхайлавіч (недаступная спасылка). lit-bel.org. Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2024. Праверана 25 студзеня 2026.
- ↑ а б в Цымбераў, Раман Міхайлавіч (выдавец ; паэт ; нар. 1981). unicat.nlb.by. Праверана 25 студзеня 2026.
- ↑ а б в г д 2021-ы ў кнігах. Літаратурны каляндар: верасень . Радыё Свабода (4 верасня 2021). Праверана 25 студзеня 2026.
- ↑ а б в Мінінфарм прыпыніў дзейнасьць Рамана Цымберава, аднаго з апошніх незалежных выдаўцоў у Беларусі . Радыё Свабода (24 студзеня 2024). Праверана 25 студзеня 2026.
- ↑ Новую серыю кніг для дзяцей распачалі казкай Бураўкіна – Белліт (23 ліпеня 2025). Праверана 25 студзеня 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ЦИМБЕРОВ, Роман. ЦИМБЕРОВ Роман. Стихи(нявызн.). mishpoha.org. Праверана 25 студзеня 2026.
- https://kniger.by/