Раман Навумавіч Мачульскі
Раман Навумавіч Мачульскі | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
студзень 1954 — сакавік 1959 | |||
Прэм’ер-міністр | Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч | ||
Папярэднік | Мірон Крыштафовіч | ||
Пераемнік | Васіль Луцкін | ||
| |||
1950 — студзень 1954 | |||
Прэм’ер-міністр | Аляксей Кляшчоў Кірыл Мазураў | ||
Папярэднік | Пётр Цецюшаў | ||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||
| |||
20 ліпеня 1944 — 1948 | |||
Прэм’ер-міністр | Панцеляймон Панамарэнка Аляксей Кляшчоў | ||
Папярэднік | Фёдар Сіляеў | ||
Пераемнік | Мікіта Парашчанка | ||
Партыя | УКП(б) (з 1928) | ||
Дзейнасць | ваенны | ||
Нараджэнне | 17 (30) лістапада 1903 в. Крываносы, Старадарожскі раён, Мінская вобласць | ||
Смерць | 26 красавіка 1990 (86 гадоў) Мінск | ||
Пахаванне | |||
Ваенная служба | |||
Гады службы | 1925—1944 (з перапынкам) | ||
Прыналежнасць | ![]() | ||
Род войскаў | Партызаны | ||
Званне | |||
Бітвы | Вялікая Айчынная вайна | ||
Узнагароды |
Рама́н Наву́мавіч Мачу́льскі (30 лістапада 1903 — 25 красавіка 1990) — Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага падполля і партызанскага руху ў Беларусі. Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Рэспубліканскую школу прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б (1937). З 1937 г. на партыйнай рабоце ў Грэску, Чэрвені, Плешчаніцах (Мінская вобласць).
У гады Вялікай Айчыннай вайны ўпаўнаважаны ЦК КП(б)Б у Мінскай і Палескай абласцях, сакратар Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў злучэння партызанскіх атрадаў Мінскай і Палескай абласцей, камандзір партызанскага злучэння Барысаўска-Бягомльскай зоны Мінскай вобласці.
Пасля вайны знаходзіўся на партыйнай рабоце. У 1944—1948 гады — старшыня Мінскага аблвыканкама, з 1950 года першы сакратар Пінскага абкама КП(б)Б, у 1954—1959 гады — старшыня Брэсцкага аблвыканкама.
Член ЦК КПБ у 1949—1960 гады. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1955 гадах, Вярхоўнага Савета СССР у 1954—1962 гадах. Намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1951 гадах.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1944 годзе за вялікія заслугі ў арганізацыі і развіцці партызанскага руху, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, трыма ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Занесены ў Кнігу Народнай Славы раёна.
Заслужаны работнік культуры БССР (1980)
Творы[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар кніг «Вечный огонь» (1965), «Старонкі бессмяротнасці» (1972), «Люди высокого долга» (1975), «На огненной земле» (1983).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Всенародная борьба в Белоруссии. В 3 т. Минск. «Беларусь». 1984.
- Высшее партизанское командование Белоруссии 1941—1944. Минск, 2009.
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне
- Памерлі 26 красавіка
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Памерлі 25 красавіка
- Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
- Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
- Першыя сакратары Пінскага абкама КП Беларусі
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5 склікання
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны